Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомлі судзяць галоўнага падаткавага інспэктара 16:36, 21/10/2002
У судзе Цэнтральнага раёну гораду Гомлі пачаўся разгляд справы галоўнага падаткавага інспэктара інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласьці Ганны Аленічавай. Яна абвінавачваецца ў атрыманьні хабару і яго вымагальніцтве (арт.430, ч.2 Крымінальнага кодэксу Беларусі).
Ганна Аленічава была затрыманая 5 ліпеня падчас перадачы ёй 450 даляраў ЗША дырэктарам ТДА “Біном”. Як высьвятлілася ў час судовага разьбіральніцтва, перадае БелаПАН, галоўны падаткавы інспэктар, праводзячы праверку гаспадарчай дзейнасьці фірмы “Біном”, акрамя іншага, выявіла адсутнасьць у фірме і на мытні мытнай дэклярацыі на перавезены з Расеі “левы” груз. З-за гэтага да “Біному” маглі прад’явіць штрафныя санкцыі ў памеры 2,5 мільёны рублёў. Дырэктар фірмы паспрабаваў дамовіцца з інспэктарам і прапанаваў ёй аказаць “матэрыяльную дапамогу”, а калі тая пагадзілася, патэлефанаваў у кампэтэнтныя органы. Ганна Аленічава прызнала факт атрыманьня хабару (пра гэта сьведчыць запіс на мікрааўдыёкасэце, зробленая дырэктарам “Біному”), але не прызнала факт вымагальніцтва. Вырак па гэтай справе будзе вынесены на гэтым тыдні.