Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кобрынскія ўлады не рэгіструюць “Тыднёвік маладзёвы”
16:37, 21/10/2002

Заснавальнiкамi новага выданьня сталi маладыя людзі розных рэгiёнаў Берасьцейшчыны, бо меркавалася, што газэта будзе і распаўсюджвацца на тэрыторыi ўсёй вобласьцi. У Кобрыне было знойдзена памяшканьне, дзе плянавалася разьмясьцiць рэдакцыю. Але мясцовы гарвыканкам ня даў згоды на тое, каб такая газэта зьявiлася ў горадзе. Чыноўнiкi запатрабавалi ад заснавальнiкаў падрабязных зьвестак пра накiраванасьць будучага выданьня, ягоную рэдакцыю i крынiцы фiнансаваньня.

Экспэрты Цэнтру прававой абароны cродкаў масавай iнфармацыi пры Беларускай асацыяцыi журналiстаў знайшлi ў адказе Кобрынскага гарвыканкаму адразу 16 парушэньняў дзейснага заканадаўства. Але паводле словаў аднаго з заснавальнiкаў "Тыднёвiка маладзёвага" Ягора Вяршылы, каб падаць скаргу ў суд трэба заплацiць прыкладна 100 тысячаў рублёў.
Пра прычыны, паводле якiх кобрынскiя ўлады адмаўляюцца рэгiстраваць новае выданьне, Ягор Вяршыла ў інтэрвію Радыё Свабода гаворыць наступнае: "Гэта адмысловы загад зьверху. Гэта другая спроба ў Кобрыне нешта зарэгiстраваць. Гэта было б, на наш погляд, незалежнае моладзевае выданьне, якому няма аналягаў на Берасьцейшчыне. Можа, ўлады спужалiся таго, што гэта будзе незалежнае".
Варта адзначыць, што ў Кобрыне, дзе жыве каля 50-цi тысячаў чалавек, няма нiводнай незалежнай газэты. Усе ранейшыя спробы зарэгiстраваць непадпарадкаванае ўладам выданьне таксама былi адхiленыя мясцовай вэртыкальлю.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: