Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Іосіф Сярэдзіч: нас не запалохаеш
16:38, 21/10/2002

Рэдакцыя газэты “Народная Воля” накіравала Міністэрству інфармацыі ліст пратэсту супраць патрабаваньняў Леаніда Козіка закрыць выданьне за нібыта тэндэнцыйнае асьвятленьне дзейнасьці Фэдэрацыі прафсаюзаў. Рэдактар газэты Іосіф Сярэдзіч перакананы, што новы кіраўнік ФПБ спрабуе запалохаць выданьне, каб засьцерагчыся ад публікацыі нэгатыўных фактаў пра яго.

Абмеркаваць патрабаваньні Леаніда Козіка рэдакцыі “Народнай Волі” прапанавала Міністэрства інфармацыі. Паводле вынікаў гэтага абмеркаваньня, тэкст ліста на імя міністра Падгайнага быў зацьверджаны на агульным сходзе рэдакцыйнага калектыву. У лісьце, у прыватнасьці, гаворыцца, што заява новага кіраўніка прафсаюзаў надуманая й беспадстаўная.
Гэткага ж меркаваньня прытрымліваюцца й незалежныя юрысты. Прафэсар Міхаіл Пастухоў кажа, што ў ягонай шматгадовай практыцы гэта першы выпадак, калі найвышэйшыя дзяржаўныя органы краіны так рэагуць на неабрунтаваныя прэтэнзіі грамадзкіх арганізацыяў.
Паводле рэдактара “Народнай Волі”, адзін з артыкулаў, які выклікаў абурэньне Леаніда Козіка, надрукаваны пад псэўданімам. Ягоны аўтар прафсаюзны работнік з атачэньня кіраўніка фэдэрацыі. Таму Іосіф Сярэдзіч перакананы, што гэты інцыдэнт вычарпаны. Аднак ён не выключае, што ціск на незалежнае выданьне можа працягвацца й надалей, бо, магчыма, Леанід Козік асьцерагаецца новых публікацыяў, якія могуць мець наступствы асабіста для яго.
“Спадар Козік баіцца вось чаго. Газэта “Барысаўскія навіны” апублікавала вельмі сур’ёзныя матэрыялы, якія датычаць Козіка, калі ён яшчэ кіраваў фабрыкай. Паколькі гэтыя факты не былі абвергнутыя, ён цяпер баіцца, каб за іх ня ўчапілася “Народная Воля”. Таму ідзе такое запалохваньне журналістаў і рэдактарскага корпусу: вось, маўляў, напалохаем Сярэдзіча, і ён перастане нас крытыкаваць. Ды ня будзе такога”, - заявіў Сярэдзіч у інтэрвію Радыё Свабода.
Паводле Іосіфа Сярэдзіча, матэрыялы, апублікаваныя ў “Барысаўскіх навінах”, хутка зьявяцца і ў рэдакцыі “Народнай Волі”. Рэдактар мае намер неадкладна накіраваць іх у друк.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: