Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новая крымінальная справа аб абразе Лукашэнкі
16:38, 21/10/2002

Пракуратура Цэнтральнага раёну Менску распачала крымінальную справу супраць 29-гадовай Аксаны Новікавай за паклёп адносна Аляксандра Лукашэнкі. Аксана Новікава, прыватны прадпрымальнік, была затрыманая 17 кастрычніка за распаўсюд улётак у раёне Кастрычніцкай плошчы сталіцы і пасьля вобшуку арыштаваная, паведамляе БелаПАН.

У пастанове аб распачынаньні крымінальнай справы, складзенай сьледчым пракуратуры Цэнтральнага раёну юрыстам 2-ай клясы Максімам Падзярэям, адзначаецца, што “17 кастрычніка Аксана Новікава ля дому №23 па праспэкту Ф.Скарыны займалася распаўсюдам улётак, якія ўтрымліваюць паклёп адносна прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, злучаную з абвінавачваньнем у цяжкім злачынстве”. Сьледчы пастанавіў распачаць адносна Аксаны Новікавай крымінальную справу па прызнаках злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.367 Крымінальнага кодэксу (Паклёп адносна прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь). Ёй пагражае абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да пяці гадоў.
Аксану Новікаву адпусьцілі толькі праз 58 гадзін пасьля затрыманьня. І гэта нягледзячы на тое, што Аксана мае маленькую дачку.
Нагадаем, што Беларуская асацыяцыя журналістаў працягвае збор подпісаў за адмену трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу – 367 (паклёп адносна прэзыдэнта Беларусі), 368 (абраза прэзыдэнта Беларусі), 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Акрамя таго, зь ініцыятывы “Газэты выбарчай” і прыватнага польскага тэлеканалу “Полсат” у Польшчы вядзецца збор подпісаў за адмену згаданых артыкулаў Крымінальнага кодэксу і вызваленьне асуджаных па іх беларускіх журналістаў Мікалая Маркевіча, Паўла Мажэйкі і Віктара Івашкевіча.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: