Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Крычаве зьбіраюць грошы на сабор і помнік Жукаву 12:02, 22/10/2002
У школах Крычаўскага раёну пачалася чарговая кампанія па збору сродкаў. На гэты раз настаўнікаў прымушаюць здаваць грошы на ўдобрапарадкаваньне Пакроўскага праваслаўнага сабору ў Крычаве. Варта адзначыць, што гэта ўжо шостая такога кшталту кампанія за апошнія паўтара месяцы.
Спэктар праектаў, на якія бюджэтнікі вымушаныя здаваць грошы, уражвае. Як паведамляе “Тыдзень з Магілёўскай вобласьці”, тут і падтрымка дзяцей-інвалідаў, і фінансаваньне Фонду міру, і адлічэньні на Нацыянальную бібліятэку і стварэньне помніка маршалу Георгію Жукаву. Сума ўнёскаў складае ад 500 да 5000 рублёў.