Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Польшчу нельга ўехаць на аўтамабіле з таніраваным шклом 16:03, 22/10/2002
Польская мытня абмежавала ўезд у краіну аўтамабіляў з таніраваным шклом. Як паведамілі РІА "Новости" ў аўторак у Генэральным консульстве Польшчы на Ўкраіне, такая забарона зьвязаная са зьменамі ў правілах дарожнага руху гэтай краіны. Як паведамілі ў консульстве, польская паліцыя больш не рэгіструе аўтамабілі з зацемненым шклом і не дапускае іх эксплюатацыю на тэрыторыі краіны.
Паводле словаў работніка консульства, “кожны, хто адпраўляецца ў Польшчу,” на аўтамабілях з таніраваным шклом можа быць спынены на мытні, гэтае правіла датычыць аўтааматараў усіх краін. Для бесперашкоднага праезду неабходна або ачысьціць шкло ад плёнкі, або мець завадзкі сэртыфікат аб фірменным таніраваньні, патлумачыў супрацоўнік консульства.