Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зьміцер Бандарэнка: беларускія партыі дэманструюць сваю поўную бездапаможнасьць
16:16, 22/10/2002

Аб’яднаная грамадзянская партыя не зьбіраецца ўдзельнічаць у вулічнай акцыі пад лёзунгам “Беларусь. Дэмакратыя. Дабрабыт”, прызначанай на 17 лістапада. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька ў размове з карэспандэнтам “Белорусских новостей” патлумачыў пазыцыю партыі тым, што акцыя “Беларусь. Дэмакратыя. Дабрабыт” блага падрыхтаваная, а таму, хутчэй за ўсё, будзе малаколькаснай, адным словам, правальнай. Пракамэнтаваць заяву Анатоля Лябедзькі мы папрасілі каардынатара грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя’97” Зьмітра Бандарэнку:

--Гэта вельмі дзіўная заява. Бо ў благой падрыхтоўцы акцыі 17 лістапада Анатоль Лябедзька можа вінаваціць толькі сябе. Арганізатары заплянаванага Народнага маршу, у тым ліку і я, яшчэ ўлетку зьвярталіся да кіраўнікоў апазыцыйных партыяў з прапановай сумесна правесьці акцыю “Народны марш” пад сацыяльнымі лёзунгамі, але адказу так і не атрымалі. Замест гэтага партыі, якія ўваходзяць у КРАПП, вырашылі правесьці сваю акцыю. Як вядома, першае паседжаньне аргкамітэту праходзіла ў памяшканьні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. І раптам лідэр АГП заяўляе пра сваё адмаўленьне ўдзельнічаць у мерапрыемстве 17 лістапада.
Можна сказаць, што асноўныя апазыцыйныя партыі сёньня знаходзяцца ў глыбокай крызе. Па сутнасьці, праваленая падрыхтоўка да мясцовых выбараў. Лідэры партыяў ніяк ня могуць дамовіцца адзін з адным. Ужо канец кастрычніка, а адзіны дэмакратычны блёк так і не створаны. Яшчэ ўвесну практычна на кожным паседжаньні КРДС мы казалі пра неабходнасьць стварэньня дэмакратычнага блёку, куды б увайшлі палітычныя партыі. Так і іншыя дэмакратычныя рухі і арганізацыі. У адказ чулі, што выбары – гэта справа партыяў, а беспартыйныя, калі хочуць удзельнічаць у выбарах, павінны ўступаць у іх шэрагі. А паводле дадзеных соцапытаньняў, больш за 30 адсоткаў беларускіх грамадзян гатовыя падтрымаць прадстаўнікоў такога блёку. У той самы час рэйтынг папулярнасьці кожнай палітычнай партыі па асобку знаходзіцца ў межах 2-4 адсоткаў.
Апошнім часам беларускія партыі дэманструюць сваю поўную бездапаможнасьць. Або адбудзецца зьмена кіруючага складу ў партыях і зьмена стратэгіяў, або яны зьнікнуць з палітычнай арэны.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: