Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Таварныя запасы ў гандлёвай сетцы павялічыліся 11:32, 23/10/2002
Паводле апэратыўных дадзеных Мінгандлю, на пачатак гэтага месяца таварныя запасы ў рэспубліцы забясьпечваюць 35 дзён гандлю. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў міністэрстве, у параўнаньні з адпаведным пэрыядам леташнега году яны павялічыліся на 4 дні. У прыватнасьці, у сувязі са зьніжэньнем попыту павялічыліся запасы цукру, мясных кансэрваў.
Зьмянілася сёлета і структура спажываньня тавараў. За дзевяць месяцаў на 21,3 адсоткі да ўзроўня мінулага году павялічылася рэалізацыя рыбы і марапрадуктаў. Разам з тым зьнізіўся пакупальніцкі попыт на мяса, каўбасныя вырабы, сыры і масла сьметанковае. Па-ранейшаму складзкія запасы гаспадарчых тавараў, прадукцыі лёгкай прамысловасьці і складанабытавой тэхнікі растуць больш высокімі тэмпамі, чым іх продаж.