Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лябедзьку будуць дапытваць па факту праслухоўваньня ягонага тэлефону 11:41, 23/10/2002
Рэспубліканская пракуратура адмовіла лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку распачаць крымінальную справу па факту праслухоўваньня яго тэлефонных размоваў са старшынём СПС Барысам Нямцовым. Аднак, як паведамляе прэсавая служба АГП, сьледчы Менскай гарадзкой пракуратуры Ўладзімер Чумачэнка ўсё ж задасьць Лябедзьку шэраг пытаньняў, датычных праслухоўваньня. З адпаведнай просьбай да Пракуратуры Беларусі зьвярнуліся іх калегі з Масквы, якія распачалі крымінальную справу ў Расеі і праводзяць расьсьледаваньне дадзенага факту.
На 25 кастрычніка кіраўнік АГП атрымаў выклік у гарадзкую пракуратуру. Сам Анатоль Лябедзька даў наступны камэнтар: “Мне да гэтага часу ніхто так і не патлумачыў прычыну адмовы Рэспубліканскай пракуратуры распачаць крымінальную справу, ці то сама пракуратура дала санкцыю на праслухоўваньне, ці то ёсьць нейкі сьпіс грамадзян, якія ня маюць правоў, а толькі абавязкі. Застаецца спадзявацца, што нейкую канкрэтнасьць у гэтую справу ўнясе Маскоўская пракуратура”.