Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Хакамада намерена подать в суд на Лукашенко
17:18, 23/10/2002

Вице-спикер Госдумы Ирина Хакамада расценивают свое выдворение из Беларуси "как провокацию в духе 37-го года". Как передает РИА "Новости", об этом она заявила журналистам в аэропорту Шереметьево-1 по возвращении из Минска. Она назвала этот недружественный шаг белорусских властей "политическим варварством и провокацией, направленной, в том числе, против укрепления российско-белорусского «союза». Ирина Хакамада отметила, что она намерена подать в суд на Александра Лукашенко.

 ПАЛIТЫКА 

Жонкі зьніклых беларускіх апазыцыянэраў прыедуць у Маскву
16:53, 23/10/2002

Кіраўнікі Беларускага Гэльсынскага камітэту Тацьцяна Процька, Гары Паганяйла і жонкі зьніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьмітра Завадзкага 29 кастрычніка наведаюць Маскву. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, разам зь імі адправіцца і “дэпутат” Валеры Фралоў, які на мінулым тыдні ініцыіраваў запыт “палаты прадстаўнікоў” Гепракурору пра ход расьсьледаваньня гучных зьнікненьняў.

Разлука
16:52, 23/10/2002, Валеры Шчукін, “Народная воля”

Рыане Новікавай -- год і пяць месяцаў. Нарадзілася яна ў Парыжы. Зараз малютка разам з мамай жыве на вул.Д.Сердзіча ў Менску. Больш чым на двое сутак яны былі гвалтоўным чынам разлучаныя. 17 кастрычнка 2002 году а 9.10 раніцы міліцыянт 9-й роты сталічнага палка патрульна-паставой службы прапаршчык ЯРОШ ў штацкім, праявіў пільнасьць і затрымаў маму Рыяны, якая раздавала ўлёткі на праспэкце Ф.Скарыны. Убачыла дзяўчынка маму толькі перад сном: позна вечарам Аксану Новікаву пад канвоем даставілі па месцу жыхарства для вобыску. І з кватэры, пад акампанент Рыянінага плачу, павезьлі ў Менскі “турэмны равэлін”, што называецца ізалятарам часовага ўтрыманьня.

Югаславія тайна прадавала зброю Іраку
16:50, 23/10/2002

Рашэньнем уладаў Югаславіі былі пазбаўленыя сваіх пасад двое высопастаўленых югаслаўскіх ваенных, паведамляе Associated Press. Прычынай таму сталі паведамленьні, згодна якіх згаданыя ваенныя сумесна зь дзяржаўнай кампаніяй "Yugoimport" (аналяг расейскага “Рособоронэкспорта”) незаконна прадавалі зброю Садаму Гусэйну.

Іракцы будуць езьдзіць на беларускіх аўтамабілях
16:49, 23/10/2002

Міждзяржаўная фінансава-прамысловая група «Белрусаўта» наладжвае пастаўкі беларускіх аўтамабіляў у Ірак, паведаміў у інтэрвію карэспандэнту "Интэрфакс" дырэктар беларускага аддзяленьня МФПГ Ігар Аверкіеў.

Россия подтвердила свои обязательства по поставке в Беларусь газа
16:48, 23/10/2002

На встрече министров энергетики СНГ в Москве министр энергетики РФ Игорь Юсуфов заявил, что российская сторона подтверждает свои обязательства по поставке в Беларусь в текущем году 16,5 млрд. кубометров газа.

Кішэнная Беларусь у лічбах
16:47, 23/10/2002, “Белорусские новости”

Брытанскі часопіс “Эканаміст” штогод выпускае маленькі зборнік пад назвай “Кішэнны сьвет у лічбах”. Там сабраныя статыстычныя дадзеныя многіх агенцтваў і міжнародных арганізацыяў, якія характарызуюць розныя краіны па розных парамэтрах. Не абышлі ўвагай і Беларусь. Мы трымаем другое месца па трох паказчыках: інфляцыі, гендэрнаму складу (больш дакладна, дэфіцыту мужчын адносна колькасьці жанчын) і па колькасьці разводаў на 1000 чалавек. У 1999-2000 гадах інфляцыя ў нашай краіне, паводле дадзеных “Эканаміста”, склала 168,6% у год. Нас абагнала толькі Ангола – 325%. На трэцім месцы – Сурынам з 98%. У Зімбабвэ, Замбіі і Гане інфляцыя не пераўзышла 60%. Вось такі наш “эканамічны цуд”.

Маладыя беларусы ў асноўным беспрацоўныя
16:43, 23/10/2002

Паводле дадзеных Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, кожны другі на ўліку па беспрацоўю – малады чалавек ва ўзросьце да 29 гадоў. Сярод беспрацоўнай моладзі – 30 адсоткаў выпускнікоў розных навучальных установаў. Самымі незапатрабаванымі на рынку працы аказаліся выпускнікі школ. Акрамя таго, наймальнікі не праявілі зацікаўленасьці ў прыёме на працу амаль тысячы новасьпечаных спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй.

Дом зь відам на тупік
16:42, 23/10/2002, “СБ”

У 10-тысячным гарадзкім пасёлку Лельчыцы шануюць старажытную палескую традыцыю: маладыя павінны жыць асобна ад бацькоў – у доме, пабудаваным уласнымі сіламі ці нават з дапамогай усіх сваякоў. Практычна ніхто з маладых не чакае міласьці ад дзяржавы ў выглядзе бясплатнай кватэры. “На паверхі”, як правіла, “забіраюцца” толькі спэцыялісты, якія прыехалі ў Лельчыцы. Тутэйшаму палешуку лепей жыць на зямлі.

Вясновая пасяўная ўжо сёньня пад пагрозай
16:41, 23/10/2002

Закупка мінеральных угнаеньняў сельскай гаспадаркай рэспублікі ў кастрычніку сёлетняга году амаль цалкам спынілася, што прывяло ня толькі да зрыву выкананьня месячных графікаў пастаўкі тукаў, але і ставіць пад сумнеў выканананьне заданьня ўраду па забесьпячэньні вясновага севу 2003 году. Пра гэта "Интерфаксу" заявілі ў аддзеле мінеральных угнаеньняў канцэрну “Белнафтахім”.

МИД Беларуси: Немцов вмешивался во внутренние дела республики
16:20, 23/10/2002

Пресс-секретарь МИД Беларуси Павел Латушко заявил "Интерфаксу", что лидер Союза правых сил России Борис Немцов был депортирован из Беларуси в полном соответствии с белорусским законодательством. По его информации, в официальном комментарии МИД о депортации Немцова говорится, что "основанием для принятия данного решения были неоднократные факты вмешательства Немцова во внутренние дела Беларуси, а также его деятельность, направленная на нанесение ущерба государственным интересам нашей страны".

Москва резко отреагировала на инцидент в аэропорту Минска
16:19, 23/10/2002

Заместитель руководителя аппарата правительства России Алексей Волин считает, что российские граждане "вправе рассчитывать на уважительное отношение к себе со стороны белорусских официальных лиц".

СПС выступил с заявлением в связи с задержанием в Минске Немцова и Хакамады
16:18, 23/10/2002

"Союз правых сил" выступил с заявлением в связи с задержанием белорусскими властями Бориса Немцова и Ирины Хакамады. Как говорится в поступившем в РИА "Новости" заявлении СПС, "сегодня в Минске около 14:00 по московскому времени в аэропорту были арестованы сопредседатели политической партии "Союз правых сил" Борис Немцов и Ирина Хакамада". По мнению СПС, "совершен вопиющий бандитский акт силового захвата двух видных российских политических деятелей".

Прэсавы сакратар Пуціна: рэакцыя Масквы будзе
15:39, 23/10/2002

Як паведамляе агенцтва "Интерфакс", прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Аляксей Громаў ужо заявіў, што афіцыйная рэакцыя Масквы на інцыдэнт у Менску “безумоўна будзе”.

МЗС РФ: інцыдэнт зь Нямцовым кідае цень на “саюзнае” будаўніцтва
15:38, 23/10/2002

У Маскве “са зьдзіўленьнем і глыбокай занепакоенасьцю” ўспрынялі паведамленьне аб тым, што ў аэрапорце Менску прадстаўнікі беларускіх уладаў перашкодзілі ўезду ў Беларусь расейскаму грамадзяніну, дэпутату Дзярждумы РФ Барысу Нямцову, заявіў у сераду "Интерфаксу" намесьнік афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Барыс Малахаў.

Беларускія ўлады ня ў курсе інцыдэнту
15:37, 23/10/2002

У адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі заявілі, што нічога ня ведаюць пра затрыманьне Барыса Нямцова і Ірыны Хакамады ў менскім аэрапорце.

«ЧАМАДАН! ВАКЗАЛ! РАСЕЯ!»
14:53, 23/10/2002, Падрабязнасьці затрыманьня ў Менску лідэраў СПС


Падрабязнасьці затрыманьня ў Менску лідэраў СПС - кадр НТВ Барыс Нямцоў і Ірына Хакамада па прыезьдзе ў Беларусь былі затрыманыя асобамі, якія прадставіліся супрацоўнікамі службы бясьпекі рэспублікі. Пра гэта паведаміў журналістам першы намесьнік старшыні фракцыі СПС у Дзярждуме Барыс Надзеждзін, пры гэтым ён спаслаўся на інфармацыю, якую паведаміў яму па тэлефоне Барыс Нямцоў. Разам зь лідэрамі СПС таксама затрыманы расейскі палітоляг Сяргей Маркаў.

НЯМЦОВА І ХАКАМАДУ ВЫГНАЛІ ЗЬ БЕЛАРУСІ
14:31, 23/10/2002

Лідэры расейскага “Союза правых сил” Барыс Нямцоў і Ірына Хакамада, а таксама палітоляг Сяргей Маркаў, якія прыбылі ў Менск у сераду, былі затрыманыя і пад канвоем накіраваныя на зваротны рэйс. Як заявіў РІА "Новости" лідэр апазыцыйнай Аб’ядннай грамадзянскай партыі Беларусі Анатоль Лябедзька, у аэрапорце “Менск-2” Нямцова і Хакамаду затрымалі трое людзей у штацкім, а таксама супрацоўнікі мытнай службы.

БЕЛАРУСЬ ЗАСТАНЕЦЦА БЕЗ ГАЗУ?
11:46, 23/10/2002, КоммерсантЪ

Учора намесьнік старшыні праўленьня АТ “Газпрам” Аляксандар Разанаў паведаміў кіраўніцтву паліўна-энэргетычнага комплексу Беларусі непрыемную навіну: з пачаткам зімы рэспубліка можа застацца без газу. Ліміт спажываньня газу па міждзяржаўных кантрактах Беларусь выбярэ ўжо ў лістападзе 2002 году, а мясцовыя спажыўцы за яго практычна ня плоцяць. “Газпрам” сутыкнуўся ў Беларусі з той самай праблемай, што і пяць гадоў таму на Ўкраіне, -- несанкцыянаваным адборам газу.

Тэкст заявы міністраў замежных справаў ЭЗ цалкам
11:44, 23/10/2002

Савет міністраў замежных справаў Эўразьвязу, які старшунюе ў Люксембургу, у панядзелак прыняў адмысловую заяву па Беларусі, у якой выказаў сур’ёзную закляпочанасьць сытуацыяй з правамі чалавека ў рэспубліцы. Прапануем Вашай увазе тэкст заявы цалкам.

Выбарчая кампанія пачнецца ў канцы лістапада
11:43, 23/10/2002

Выбары ў мясцовыя саветы пройдуць ў пачатку сакавіка наступнага году. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", паведаміла ў аўторак пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам старшыня беларускага Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына. Паводле ейных словаў, выбарчая кампанія павінна пачацца ў канцы лістапада-пачатку сьнежня. “З гэтага моманту пачне дастаткова актыўна працаваць на выбары выканаўчая і распарадчая ўлада”, -- сказала Лідзія Ярмошына.

Лукашэнка загадаў актывізаваць супрацоўніцтва з Іракам
11:42, 23/10/2002

Аляксандар Лукашэнка 22 кастрычніка прыняў намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Мікалая Іванчанку, які праінфармаваў яго аб выніках візыту ў Ірак беларускай дэлегацыі, якую ачольваў Мікалай Іванчанка як старшыня беларускай часткі сумеснай беларуска-ірацкай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Мэтай паездкі была выпрацоўка новых шляхоў актывізацыі гандлёва-эканамічных кантактаў.

Камітэт дзяржкантролю вырашыў пачысьціць мытныя шэрагі
11:42, 23/10/2002, БДГ

Амаль на суткі быў затрыманы хуткі цягнік "Варшава-Масква" ў выніку правядзеньня адмысловай апэрацыі дзяржаўнага кантролю (КДК) РБ, які працуе ў рамках створанай прэзыдэнтам адмысловай антыкарупцыйнай камісіі. Пасьля таго, як цягнік прайшоў берасьцейскую мытню, сталічныя кантралёры выявілі недаплочаныя плацяжы на суму больш за 140 тыс. даляраў ЗША. Гэта стала повадам для дачы негатыўнай ацэнкі працы ўсяго Дзяржаўнага мытнага камітэту (ДМК) і рашэньне аб тым, хто з высокапастаўленых чыноўнікаў мытні павінен адказаць за гэтае бязладзьдзе.

Лябедзьку будуць дапытваць па факту праслухоўваньня ягонага тэлефону
11:41, 23/10/2002

Рэспубліканская пракуратура адмовіла лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку распачаць крымінальную справу па факту праслухоўваньня яго тэлефонных размоваў са старшынём СПС Барысам Нямцовым. Аднак, як паведамляе прэсавая служба АГП, сьледчы Менскай гарадзкой пракуратуры Ўладзімер Чумачэнка ўсё ж задасьць Лябедзьку шэраг пытаньняў, датычных праслухоўваньня. З адпаведнай просьбай да Пракуратуры Беларусі зьвярнуліся іх калегі з Масквы, якія распачалі крымінальную справу ў Расеі і праводзяць расьсьледаваньне дадзенага факту.

У Менску будзе створаны музэй гісторыі камсамолу
11:41, 23/10/2002

Адміністратыўны будынак па вуліцы Карла Маркса, 40 у Менску перададзены ў бязвыплатнае карыстаньне грамадзкай арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (БРСМ). Пра гэта 22 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў першы сакратар цэнтральнага камітэту БРСМ Аляксандар Нахаенка. Паводле ягоных словаў, у сувязі з перадачай будынку створаная рабочая група па яго далейшым разьвіцьці і выкарыстаньню. У прыванасьці, у пэрспэктыве тут мяркуецца стварыць музэй гісторыі камсамольскага руху Беларусі, для распрацоўкі праекту будуць запрошаныя студэнты архітэктурных факультэтаў вну.

Беларусь і Кітай будуць супрацоўнічаць па асобных накірунках
11:40, 23/10/2002

Падчас візыту беларускай дэлегацыі ў Кітай, што адбыўся 13-19 кастрычніка, былі дасягнутыя папярэднія дамоўленасьці аб наладжваньні ўзаемавыгоднага супрацоўніцтва дзьвюх краін па асобных накірунках.

Запазычанасьць па плацяжах у бюджэт вырасла на 56,6 адсоткаў
11:40, 23/10/2002

Запазычанасьць па плацяжах у бюджэт вырасла ў параўнаньні з пачаткам году на 56,6 адсоткаў і, паводле дадзеных Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, да 1 кастрычніка дасягнула 210,2 млрд. рублёў, паведамляе БелаПАН.

Сярэдні заробак за студзень-жнівень -- 182,3 тысячы рублёў
11:39, 23/10/2002

Сярэдні заробак рабочых, служачых і калгасьнікаў у Беларусі за студзень–жнівень 2002г. склаў 182,3 тыс. беларускіх рублёў (98 дал.). У сфэры матэрыяльнай вытворчасьці заробак у сярэднім склаў 183,3 тыс. беларускіх рублёў (98 дал.), у невытворчых галінах - 180,1 тыс. беларускіх рублёў (каля 96 дал.). Калі сёлета ў студзені памер сярэднемесячнага заробку складаў 144,8% ад мінімальнага спажывецкага бюджэту (127 тыс. беларускіх рублёў - каля 68 дал.), то ў жніўні - 151,8%.

Лёгкая прамысловасьць легла
11:32, 23/10/2002

Паводле вынікаў працы за 9 месяцаў гэтага году, канцэрн “Беллегпром” выканаў толькі чатары зь дзевяці важнейшых парамэтраў прагнозу сацыяльна-экнамічнага разьвіцьця галіны. Тэмп росту прадукцыйнасцьі працы да адпаведнага пэрыяду 2001 году склаў 3,3 адсоткі пры такім самым прагнозе, энэргаёмістасьць зьнізілася на 6,4 адсоткі, матэрыялаёмістасьць - на 6,7 адсоткі пры прагнозе адпаведна 4 і 0,6 адсоткі, аб’ём імпарту склаў 91,3 адсоткі пры прагнозе 105. Гэтыя дадзеныя паведаміла БелаПАН эканамічны дарадца канцэрну “Беллегпрам” Алена Саранчына.

Таварныя запасы ў гандлёвай сетцы павялічыліся
11:32, 23/10/2002

Паводле апэратыўных дадзеных Мінгандлю, на пачатак гэтага месяца таварныя запасы ў рэспубліцы забясьпечваюць 35 дзён гандлю. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў міністэрстве, у параўнаньні з адпаведным пэрыядам леташнега году яны павялічыліся на 4 дні. У прыватнасьці, у сувязі са зьніжэньнем попыту павялічыліся запасы цукру, мясных кансэрваў.

Магілёўскія тавары не карыстаюцца папулярнасьцю ў расейцаў
11:31, 23/10/2002

Замежнагандлёвы зварот Магілёўскай вобласьці ў студзені-жніўні 2002 году склаў $652,7 млн., што ніжэй за леташні адпаведны пэрыяд па экспарту - 6,7%, па імпарту - 12,3%. Прычым таваразварот з Расейскай Федэрацыяй скраціўся на 11,5%, у тым ліку экспарт - на 8,2%, імпарт - на 15,9%.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: