Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Сталі вядомыя прозьвішчы двух беларускіх закладнікаў
16:19, 24/10/2002

Жыхары Менску, Віктар і Ганна Савіцкія, знаходзяцца сярод людзей, якіх утрымліваюць тэрарысты ў тэатральным цэнтры ў Маскве. Як стала вядома “Медиафакту” з дакладных крыніц, Савіцкі ачольвае аддзел перавозак дзяржаўнай авіякампаніі “Белавія”. Усяго, паводле неправераных дадзеных, чачэнскія тэрарысты трымаюць у Доме культуры падшыпнікавага заводу ў Маскве шасьцёх грамадзян Беларусі. Пра гэта ў інтэрвію “Медиафакту” заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол у Расеі Ўладзімер Грыгор’еў. Ён адзначыў, што гэтыя дадзеныя атрыманыя ў выніку “папярэдняга аналізу”. Разам з тым Грыгор’еў падкрэсьліў, што дыпляматы наўмысна пакуль не агучваюць гэтыя прозьвішчы з тым, каб не хваляваць блізкіх і сваякоў беларускіх грамадзян “раней часу”.

 ПАЛIТЫКА 

Лукашэнка ўхваляе дэпартацыю лідэраў СПС
16:17, 24/10/2002

На думку Аляксандра Лукашэнкі, інцыдэнт з высылкай з тэрыторыі краіны лідэраў расейскай партыі СПС Барыса Нямцова і Ірыны Хакамады, ніяк не паўплывае на беларуска-расейскія адносіны, паведамляе агенцтва "Интерфакс". “У нас никогда не было проблем с гражданами России, которые приезжают к нам как братья. Что касается Немцова, компетентные органы республики знали о том, что это произойдет и знали, кому предназначались деньги и литература”, -- заявіў Лукашэнка ў час наведваньня лідзкага памежнага атраду.

Зінаіда Ганчар патрабуе правесьці геномную экспэртызу ў справе яе зьніклага мужа
16:16, 24/10/2002

Зінаіда Ганчар занесла ў пракуратуру вопратку свайго мужа для правядзеньня геномнай экспэртызы. Гэтая экспэртыза павінна канчаткова высьветліць, ці належаць Віктару Ганчару рэчыўныя фрагмэнты, якія былі знойдзеныя на месцы яго зьнікненьня 16 верасьня 1999 году.

Усе мы выйшлі са сталінскага шынэлю
16:15, 24/10/2002, Ірына Халіп, “БДГ”

У бліжэйшы час адбудзецца паседжаньне адмысловай камісіі па расьсьледаваньні зьнікненьняў беларускіх палітыкаў, якая была створаная падчас верасьнёўскай сэсіі ПАРЭ ў Стразбургу. Сутрэча пройдзе ў Парыжы ў рамках паседжаньня юрыдычнага камітэту ПАРЭ. Затым парлямэнтары зьбіраюцца прыехаць у Беларусь. Магчыма таму і заварушылася “палата прадстаўнікоў”, і вырашыла ў якія та часы загаварыць сёньня пра зьніклых ня шэптам, а ў Авальнай залі.

Беларусь будзе пастаўляць аўтатэхніку ў Ірак
16:13, 24/10/2002, KMNews.ru

Міждзяржаўная фінансава-прамысловая група “Беларусаўта” мае намер наладзіць пастаўкі беларускай аўтатэхнікі ў Ірак, паведаміў "Интерфаксу" дырэктар беларускага аддзялення ФПГ Ігар Авяркіеў. Зь ягоных словаў, зараз зарэгістраванае прадстаўніцтва “Беларусаўта” ў Багдадзе, пачаліся перамовы з зацікаўленымі міністэрствамі й ведамствамі Іраку, а такама вядзецца прыём заявак на набыцьцё беларускай тэхнікі.

Суд над Віктарам Рахманько пачнецца 14 лістапада
16:10, 24/10/2002

Слуханьні па справе члена верхняй “палаты” беларускага “парлямэнту” былога начальніка Беларускай чыгункі Віктара Рахманько пройдуць у Вярхоўным судзе рэспублікі 14 лістапада. Пра гэта, выступаючы на сэсіі Савету рэспублікі, паведаміў “Медиафакту” намесьнік генэральнага пракурора рэспублікі Віктар Прус.

Магутны цень КДБ
16:10, 24/10/2002, «El Pais», (Испания)

20 сьнежня 2000 году расейскія шпіёны адзначылі свой дзень народзінаў з помпай, якой ніхто ня бачыў з часоў Юры Андропава (якога, дарэчы, горача любіць цяперашні прэзыдэнт). У той год гаспадаром Крамля стаў іх чалавек – Уладзімер Пуцін. Адлік сваёй гісторыі супрацоўнікі органаў дзяржбясьпекі пачынаюць з 1917 году, калі была ўтвораная Надзвычайная Камісія па барацьбе з контррэвалюцыянэрамі, сабатажнікамі і спэкулянтамі. Ці, скарочана, -- ЧК, якая пазьней атрымала назоў ОГПУ, НКВД і КГБ. Калі Савецкі Саюз развальваўся на часткі, КГБ падзяліўся на чатыры арганізацыі. Найбольш уплывовыя зь якіх – СВР (Служба замежнай выведкі), і ФСБ (Федэральная Служба бясьпекі). Былы прэм’ер-міністар Яўген Прымакоў некалі ачольваў перашае з гэтых ведамстваў. Уладзімер Пуцін – другое: да таго часу, пакуль у 1999 годзе Барыс Ельцын ня ўвёў яго ў склад ураду.

Барацьба за “трубу” дасягнула апагею
16:06, 24/10/2002, «Народная воля»

Беларусь можа застацца за бортам стратэгічных інтарэсаў Расеі ў галіне экспартных паставак прыроднага газу ў Эўропу. 7 кастрычніка Расея і Ўкраіна падпісалі пагадненьне аб стварэньні міжнароднага газавага кансорцыюму па разьвіцьці газатранспартных сетак. Тым самым у барацьбе за расейскую “трубу” вызначыўся новы фаварыт. А беларускі бок, які таксама мае сур’ёзныя віды на ўдзел у расейскім газавым экспарце, павінен задумацца аб новых рэаліях у адносінах да ўсходняй суседкі.

Вучаніца пятай клясы хоча вучыцца на роднай мове
16:05, 24/10/2002

Вучаніца пятай клясы Марыя Каралькова з гораду Горкі (Магілёўская вобласьць) два месяцы ня ходзіць у школу, патрабуючы даць ёй магчымасьць навучацца на беларускай мове.

37,7% беларусаў ня маюць і пражытачнага мінімуму
16:03, 24/10/2002

У другім кварталі сёлетняга году бюджэт пражытачнага мінімуму склаў 78 536 рублёў на чалавека ў месяц. Паводле словаў спэцыялістаў Міністэрства статыстыкі і аналізу, 6,1% насельніцтва краіны мае даходы ніжэй за 45 000 рублёў на аднаго чалавека.

Мінэканомікі павысіла адпускныя кошты на цукар-пясок
16:01, 24/10/2002, АФН

Міністэрства эканомікі з 24 кастрычніка сёлетняга году павысіла на 5 адсоткаў адпускныя кошты на цукар-пясок, які выраблены ці рэалізоўваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь усімі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, незалежна ад падпарадкаванасьці і формаў уласнасьці.

У 15 гаспадарках знайшлі прыпіскі
15:59, 24/10/2002

У 15 гаспадарках Віцебскай вобласьці ўстаноўленыя факты скажэньня справаздачных дадзеных аб валавым зборы зерня і ўраджайнасьці зерневых і зернебабовых.

Юры Хашчавацкі: сёньня важна зразумець, які гэта жах - вайна
14:47, 24/10/2002

Страшныя падзеі ў Маскве, што разгортваюцца зараз ля будынку Дома культуры, дзе ў закладніках апынуліся больш за 700 чалавек, сярод якіх таксама прысутнічаюць грамадзяне Беларусі, мы папрасілі пракамэнтаваць вядомага беларускага кінарэжысёра Юр’я Хашчавацкага, які як раз завяршыў здымкі дакумэнтальнага фільму пра вайну ў Чачэніі “Каўказскія палонныя”. “Каўказскія палонныя” – фільмы пра тое, як мяняецца жыцьцё людзей падчас вайны. “Я заўважыў, што вельмі многія людзі ставіліся да вайны зь цікаўнасьцю. Маркотнае, жабрацкае жыцьцё прывяло іх та таго, што яны палічылі, што вайна можа зьмяніць іх жыцьцё. Сёньня важна зразумець, -- кажа рэжысёр, -- які гэта жах - вайна, якімі небясьпечнымі становяцца людзі. Зьвярэюць усе -- і чачэнскія баевікі, і расейская армія. І гэтае зьверства зараз выліваецца ў грамадзтва”.

Амбасада Беларусі ў Расеі не называе прозьвішчы беларускіх закладнікаў
13:33, 24/10/2002

Амбасада Беларусі ў Расеі не называе прозьвішчы беларускіх закладнікаў Ўладзімер Грыгор’еў паведаміў «Інтэрфаксу», што амбасада ведае прозьвішчы шасьці грамадзян нашай рэспублікі, якія, паводле прапановаў, знаходзяцца ў будынку Дому культуры. Разам з тым Грыгор’еў заявіў, што дыпляматы наўмысна пакуль не агучваюць гэтыя прозьвішчы з тым, каб не хваляваць блізкіх і сваякоў беларускіх грамадзян “раней часу”. Амбасадар патлумачыў, што зьвесткі, якія трапілі ў рукі дыпмісіі не зьяўляюцца афіцыйна пацьверджанымі. Існуе верагоднасьць таго, што дадзеныя зьвесткі не пацьвердзяцца, адзначыў Грыгор’еў.

У Маскве захоплена шэсьць грамадзян Беларусі
12:05, 24/10/2002

Сярод захопленых у Маскве закладнікаў, паводле папярэдніх дадзеных, знаходзіцца шэсьць грамадзян Беларусі. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Грыгор’еў, які выехаў на месца, дзе разыгралася трагедыя. Дадзеная інфармацыя маецца сыходзячы з кантактаў са сваякамі і тэлефонных зваротаў у амбасаду Беларусі ў Маскве. Афіцыйнага пацьверджаньня згаданай інфармацыі на дадзены час няма.

Пэрсона нон-грата беларускага маштабу
11:15, 24/10/2002, Lenta.ru

Ажыцьцявілася чаканая мара Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Нарэшце давялося яму прадэманстраваць сваю прэзыдэнцкую моц не на ўсялякіх там беларускіх журналістах, амэрыканскіх амбасадарах і эўрапейскіх прадстаўніках, а на высокапастаўленых гасьцях з самай блізкай, самай саюзьніцкай і самай неабходнай яму краіны -- адным словам, з Расеі.

Беларускі МЗС блюзьніць
11:12, 24/10/2002

“23 кастрычніка с.г. а 7.00 з Масквы ў дзяжурны Камітэт дзяржбясьпекі паступіў тэлефонны званок аб тым, што рэйсам №1983 з Масквы ў Менск выляцеў старшыня "Саюзу правых сілаў" Расеі Барыс Нямцоў, які вязе пры сабе буйную суму грошай для беларускай апазыцыі й літаратуру, накіраваную на дэстабілізацыю грамадзка-палітычнай абстаноўкі ў Беларусі. Прынятымі КДБ мерамі грошы ў памеры больш за 50 тысяч даляраў ЗША й літаратура былі выяўленыя і канфіскаваныя ў Барыса Нямцова”, -- заявіў у інтэрвію Першаму нацыянальнаму каналу прэсавы сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Павел Латушка.

Кроніка дэпартацыі Барыса Нямцова і Ірыны Хакамады
11:10, 24/10/2002

«Газета.Ru» разабралася, якім чынам і за якія грахі дэпутатаў Нямцова і Хакамаду дэпартавалі зь Беларусі. Па-першае, высьвятлілася, што беларускі КДБ парушыў саюзную дамову, па-другое, што ад турмы Нямцова ўратавала Хакамада, якая забараніла яму дакранацца да $50 тыс., нарэшце, што дэпутаты вярнуліся без квіткоў, але іх цэлы дзень не кармілі.

Міліцыя затрымала ўдзельнікаў пікету супраць расейска-беларускай інтэграцыі
11:00, 24/10/2002

Учора перад будынкам менскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтру, дзе праходзіла канфэрэнцыя па праблемах новай беларуска-расейскай інтэграцыі, быў арганізаваны пікет праціўнікаў аб’яднаньня з Расеяй. Пікет наладзілі актывісты Маладога Фронту й Беларускай партыі свабоды. Міліцыя затрымала пяцёх найбольш актыўных яго ўдзельнікаў, у тым ліку лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца. Пікетоўцы, як паведамляе Радыё Свабода, выказалі сваю незадаволенасьць тым, што беларуская апазыцыя дамаўляецца зь лідэрамі расейскага "Саюзу правых сілаў" аб варыянтах новай інтэграцыі з Расеяй.

Беларусь на 124 месцы ў сьвеце па індэксу свабоды прэсы
10:58, 24/10/2002

Міжнародная журналісцкая арганізацыя “«Рэпарцёры бязь межаў” публікуюць першы даклад па свабодзе прэсы ў сьвеце. Беларусь па індэксу свабоды прэсы ў гэтым сьпісе займае адно з самых апошніх месцаў – 124 месца са 139 магчымых. Пасьля Беларусі ідуць толькі Паўночная Карэя, Ірак, Сырыя, Кітай, Бірма, Туркмэністан і Бутан, Лібія, Ляос, Туніс, Вьетнам і Саўдаўская Аравія.

Уладзіслаў Рэзьнік: адказнасьць за інцыдэнт з Хакамадай і Нямцовым цалкам ляжыць на Лукашэнке
10:57, 24/10/2002

Затрыманьне і высылка зь Беларусі Барыса Нямцова і Ірыны Хакамады - абраза для ўсёй Расеі, заявіў учора намесьнік кіраўніка фракцыі “Единство” Ўладзіслаў Рэзьнік, выказваючы думку сваёй фракцыі ў сувязі з сёньняшнім інцыдэнтам у Менску. Паводле ягоных словаў, такія дзеяньні з боку Беларусі “ўдвая непрыемныя, бо абраза была нанесеная дзяржавай, якую мы лічым партнёрам і саюзьнікам”.

Барадзін адмовіўся камэнтаваць інцыдэнт зь лідэрамі СПС
10:56, 24/10/2002

Дзяржсакратар Саюзнае дзяржавы Расеі й Беларусі Павел Барадзін устрымліваецца ад камэнтараў адносна інцыдэнта зь віцэ-сьпікерам Дзярждумы Ірынай Хакамадай і лідэрам фракцыі СПС Барысам Нямцовым да таго часу, пакуль не атрымае афіцыйнага заключэньня аб незаконнасьці іх высылкі са сталіцы Беларусі. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Паўла Барадзіна Іван Макушок. Ён падкрэсьліў, што дзяржсакратар сочыць за разьвіцьцём падзеяў.

Амбасада РФ у Менску аналізуе сытуацыю з выгнаньнем Нямцова
10:51, 24/10/2002

Амбасада РФ У Менску апрацоўвае і аналізуе ўсю інфармацыю, датычную высылкі лідэра "Саюзу правых сілаў" Барыса Нямцова і рыхтуецца паведаміць пра сытуацыю кіраўніцтву МЗС Расеі, паведаміў "Интерфаксу" ў сераду прадстаўнік расейскай дыпмісіі.

СЯРОД ЗАХОПЛЕНЫХ У МАСКВЕ ТЭРАРЫСТАМІ ЗАКЛАДНІКАЎ ЁСЬЦЬ БЕЛАРУСЫ
10:46, 24/10/2002

СЯРОД ЗАХОПЛЕНЫХ У МАСКВЕ ТЭРАРЫСТАМІ ЗАКЛАДНІКАЎ ЁСЬЦЬ БЕЛАРУСЫ - кадр НТВ Як заявіў у прамым этыры тэлеканалу “Россия” пасол Аўстрыі, тэрарысты перадалі яму па тэлефоне, што нібыта маюць намер выдаць прадстаўнікам дыпмісіяў грамадзян іх краін. Згодна паведамленьню інфармацыйнага агенцтва "Интерфакс", аўстрыйскі пасол ня змог назваць дакладную колькасьць замежнікаў, якія знаходзяцца ў закладніках. Па зьвестках тэлеканалу “Россия”, у будынку тэатральнага цэнтру знаходзіцца каля 20 замежнікаў. Аднак, як паведаміла ў этыры радыёстанцыі “Эхо Москвы” адна з вызваленых закладнікаў Марыя Школьнікава, сярод закладнікаў знаходзяцца грамадзяне наступных дзяржаваў: Беларусі, Нідэрляндаў, Баўгарыі, Канады, Аўстраліі, Латвіі, Малдовы, Югаславіі, Туркмэніі, Азэрбайджану, Армэніі, Грузіі, ЗША, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Швайцарыі, Украіны.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: