Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
СЯРОД ЗАХОПЛЕНЫХ У МАСКВЕ ТЭРАРЫСТАМІ ЗАКЛАДНІКАЎ ЁСЬЦЬ БЕЛАРУСЫ 10:46, 24/10/2002
Як заявіў у прамым этыры тэлеканалу “Россия” пасол Аўстрыі, тэрарысты перадалі яму па тэлефоне, што нібыта маюць намер выдаць прадстаўнікам дыпмісіяў грамадзян іх краін. Згодна паведамленьню інфармацыйнага агенцтва "Интерфакс", аўстрыйскі пасол ня змог назваць дакладную колькасьць замежнікаў, якія знаходзяцца ў закладніках. Па зьвестках тэлеканалу “Россия”, у будынку тэатральнага цэнтру знаходзіцца каля 20 замежнікаў. Аднак, як паведаміла ў этыры радыёстанцыі “Эхо Москвы” адна з вызваленых закладнікаў Марыя Школьнікава, сярод закладнікаў знаходзяцца грамадзяне наступных дзяржаваў: Беларусі, Нідэрляндаў, Баўгарыі, Канады, Аўстраліі, Латвіі, Малдовы, Югаславіі, Туркмэніі, Азэрбайджану, Армэніі, Грузіі, ЗША, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Швайцарыі, Украіны.
Як паведаміла ў этыры “Эхо Москвы” Марыя Школьнікава, тэрарысты патрабуюць прыезду прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа і арганізацыі “Дактары бязь межаў” для вядзеньня перамоваў. Пры гэтым тэрарысты патрабуюць, каб на перамовах прысутнічалі й прадстаўнікі тых краін, чые подданыя ёсьць сярод закладнікаў. Нагадаем, тэрарысты (паводле вызваленых людзей – выхадцы з Каўказу) на дадзены момант утрымліваюць каля 500 закладнікаў у будынку Тэатральнага цэнтру на Дуброўцы, дзе ішоў мюзікл “Норд-Ост”. Усяго на спэктакль было прададзена 711 квіткоў.