Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасада РФ у Менску аналізуе сытуацыю з выгнаньнем Нямцова
10:51, 24/10/2002

Амбасада РФ У Менску апрацоўвае і аналізуе ўсю інфармацыю, датычную высылкі лідэра "Саюзу правых сілаў" Барыса Нямцова і рыхтуецца паведаміць пра сытуацыю кіраўніцтву МЗС Расеі, паведаміў "Интерфаксу" ў сераду прадстаўнік расейскай дыпмісіі.

Ён адзначыў, што ў амбасадзе даведаліся аб інцыдэнце з Б.Нямцовым ад адмысловага прадстаўніка ФСБ у Беларусі, які патэлефанаваў і паведаміў аб выгнаньні расейскага парлямэнтара.
Суразмоўца агенцтва патлумачыў, што амбасада не была папярэдне праінфармаваная аб візыце ў Беларусь лідэраў СПС, менавіта таму ніхто з прадстаўнікоў дыпмісіі не прыбыў сустракаць гасьцей у аэрапорт.
Ён паведаміў таксама, што амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Блохін у гэты час знаходзіўся ў горадзе Ліда (Гарадзенская вобласьць), дзе праходзіць сумесная калегія памежнага ведамства дзьвюх краін. Ён быў праінфармаваны аб здарэньні і тэрмінова выехаў у Менск.
Лідэры СПС Барыс Нямцоў і Ірына Хакамада былі высланыя ў сераду зь Беларусі, куды яны прыбылі на Міжнародную канфэрэнцыю “Беларусь-Расея: новая інтэграцыя?”, наладжаную апазыцыяй.
Нямцоў і Хакамада былі затрыманыя адразу пасьля прылёту ў аэрапорт Менску супрацоўнікамі беларускіх спэцслужбаў. Іх адрэзалі ад журналістаў, пасадзілі ў машыну і адвезьлі ва ўрадавы аэрапорт "Менск-1", дзе пасадзілі на самалёт і адправілі назад у Расею.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: