Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзіслаў Рэзьнік: адказнасьць за інцыдэнт з Хакамадай і Нямцовым цалкам ляжыць на Лукашэнке 10:57, 24/10/2002
Затрыманьне і высылка зь Беларусі Барыса Нямцова і Ірыны Хакамады - абраза для ўсёй Расеі, заявіў учора намесьнік кіраўніка фракцыі “Единство” Ўладзіслаў Рэзьнік, выказваючы думку сваёй фракцыі ў сувязі з сёньняшнім інцыдэнтам у Менску. Паводле ягоных словаў, такія дзеяньні з боку Беларусі “ўдвая непрыемныя, бо абраза была нанесеная дзяржавай, якую мы лічым партнёрам і саюзьнікам”.
Рэзьнік заявіў, што адказнасьць за сёньняшні інцыдэнт цалкам ляжыць на Аляксандры Лукашэнке. Акрамя таго, Рэзьнік падкрэсьліў, што Менску “давядзецца зараз афіцыйна тлумачыць свае ўчынкі”.