Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“23 кастрычніка с.г. а 7.00 з Масквы ў дзяжурны Камітэт дзяржбясьпекі паступіў тэлефонны званок аб тым, што рэйсам №1983 з Масквы ў Менск выляцеў старшыня "Саюзу правых сілаў" Расеі Барыс Нямцоў, які вязе пры сабе буйную суму грошай для беларускай апазыцыі й літаратуру, накіраваную на дэстабілізацыю грамадзка-палітычнай абстаноўкі ў Беларусі. Прынятымі КДБ мерамі грошы ў памеры больш за 50 тысяч даляраў ЗША й літаратура былі выяўленыя і канфіскаваныя ў Барыса Нямцова”, -- заявіў у інтэрвію Першаму нацыянальнаму каналу прэсавы сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Павел Латушка.
І таму, паводле прэсавага сакратара МЗСу, у адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных гамадзян і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь №1654 ад 25.10 1999 году “Аб зацьвярджэньні правілаў знаходжаньня замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь” “грамадзянін Расеі Барыс Нямцоў, які прыехаў у Беларусь з прыватным візытам, быў выгнаны за межы Беларусі”. Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь лічыць, што прадстаўнікі палітычных колаў Расейскай федэрацыі павінны прыбываць у Беларусь са зразумелымі мэтамі. МЗС Беларусі, адзначыў Латушка, зьвяртаў увагу на неаднаразовыя недапушчальныя выказваньні й дзеяньні Нямцова адносна сяброўскай Расеі беларускай дзяржавы. “Імкненьні Нямцова ўскладніць разьвіцьцё беларуска-расейскіх адносінаў, затармазіць інтэграцыйныя працэсы, яго катэгарычная нязгода з палітыкай будаўніцтва “саюзнай дзяржавы” наносяць урон ня толькі беларуска-расейскім двухбаковым адносінам, але і пэрспэктывам саюзнага будаўніцтва”, -- заявіў прэсавы сакратар беларускага Міністэрства замежных справаў.