Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Маскве захоплена шэсьць грамадзян Беларусі 12:05, 24/10/2002
Сярод захопленых у Маскве закладнікаў, паводле папярэдніх дадзеных, знаходзіцца шэсьць грамадзян Беларусі. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Грыгор’еў, які выехаў на месца, дзе разыгралася трагедыя. Дадзеная інфармацыя маецца сыходзячы з кантактаў са сваякамі і тэлефонных зваротаў у амбасаду Беларусі ў Маскве. Афіцыйнага пацьверджаньня згаданай інфармацыі на дадзены час няма.
МЗС Беларусі й Амбасада ў Маскве, як паведамляе АФН, знаходзяцца у кантакце з расейскімі праваахоўчымі органамі і прадстаўніком Консульскага дэпартамэнту МЗС Расеі і ўважліва сочаць за разьвіцьцём сытуацыі. Консульская служба Амбасады Беларусі ў Маскве пераведзеная на кругласутачны рэжым працы. Паводле інфармацыі МЗС, да месца захопу закладнікаў выехаў Амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Грыгор’еў і намесьнік консульскага аддзелу Амбасады Аляксей Шахновіч.