Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
37,7% беларусаў ня маюць і пражытачнага мінімуму 16:03, 24/10/2002
У другім кварталі сёлетняга году бюджэт пражытачнага мінімуму склаў 78 536 рублёў на чалавека ў месяц. Паводле словаў спэцыялістаў Міністэрства статыстыкі і аналізу, 6,1% насельніцтва краіны мае даходы ніжэй за 45 000 рублёў на аднаго чалавека.
Самымі багатымі, згодна афіцыйнай статыстыкі, зьяўляецца 0,9% насельніцтва, якія маюць даход больш за 400 000 рублёў на чалавека. Найбольшую працэнтную групу (14%) складаюць беларусы з даходам ад 105 000 да 130 000 рублёй, паведамляе www.praca.by. Як адзначылі ў міністэрстве, сярэдні заробак у краіне ў другім кварталі склаў 205 914 рублёў, у рабочых і служачых - 213 099 рублёў, у сфэры сельскай гаспадаркі - 121 877 рублёў. Пры гэтым самымі высокааплочваемымі па-ранейшаму застаюцца супрацоўнікі банкаўскай сфэры й нафтаперапрацоўчай галіны, паведамілі ў Мінстатыстыцы.