Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зінаіда Ганчар патрабуе правесьці геномную экспэртызу ў справе яе зьніклага мужа 16:16, 24/10/2002
Зінаіда Ганчар занесла ў пракуратуру вопратку свайго мужа для правядзеньня геномнай экспэртызы. Гэтая экспэртыза павінна канчаткова высьветліць, ці належаць Віктару Ганчару рэчыўныя фрагмэнты, якія былі знойдзеныя на месцы яго зьнікненьня 16 верасьня 1999 году.
Як адзначае Радыё Свабода, за тры гады афіцыйнага расьсьледаваньня сьледзтва не атрымала дакладнага адказу на гэтае пытаньне. Зінаіда Ганчар лічыць гэта яшчэ адным доказам нежаданьня ўладаў высьвятляць праўду. Жонка зьніклага палітыка прапануе не спыняцца на гэтай экспэртызе. “Калі знойдзеныя на месцы здарэньня фрагмэнты не належаць майму мужу, то варта правесьці аналягічныя экспэртызы з рэчамі людзей, якіх падазраюць у захопе Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Гэта камандзір САХРу Зьміцер Паўлічэнка і яго памочнікі, прозьвішчы якіх вядомыя сьледзтву. Дзіўна, але да гэтага часу сьледзтва нават не зьбіралася па-сапраўднаму іх правяраць”, -- кажа Зінаіда Ганчар.