Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка ўхваляе дэпартацыю лідэраў СПС 16:17, 24/10/2002
На думку Аляксандра Лукашэнкі, інцыдэнт з высылкай з тэрыторыі краіны лідэраў расейскай партыі СПС Барыса Нямцова і Ірыны Хакамады, ніяк не паўплывае на беларуска-расейскія адносіны, паведамляе агенцтва "Интерфакс". “У нас никогда не было проблем с гражданами России, которые приезжают к нам как братья. Что касается Немцова, компетентные органы республики знали о том, что это произойдет и знали, кому предназначались деньги и литература”, -- заявіў Лукашэнка ў час наведваньня лідзкага памежнага атраду.
Нагадаем, 23 кастрычніка лідэры СПС былі дэпартаваныя зь Беларусі. Кампетэнтныя органы Беларусі сьцьвярджаюць, што палітык вёз з сабой буйную суму ў замежнай валюце і літаратуру “падрыўнога зьместу”. Барыс Нямцоў назваў гэтыя абвінавачваньні палітычнай правакацыяй.