Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Андрэй Жарнасек патэлефанаваў у рэдакцыю "Народнай волi" з Нарвэгii i раздражнёным на першы погляд голасам сказаў: "Мабыць, у вас да мяне ёсьць пытаньнi, бо ня так даўно "Народная воля" папракнула нас з Углянiцам, што мы зьехалi за мяжу па пашпартах, якiя быццам бы зрабiлi нам з дазволу ўлад. Каб больш не заставалася нiчога незразумелага, я гатовы адказаць на ўсе пытаньнi "Народнай волi"...
Амаль безвыніковымі былі ў чацьвер спробы дэпутатаў “нацыянальнага сходу” абмеркаваць стан законнасьці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама асудзіць дэпартацыю зь Беларусі Барыса Нямцова. Пад зваротам з асуджэньнем высылкі лідэра СПС, які распаўсюдзіла «дэпутат» Вольга Абрамава, паставілі свае подпісы толькі пяць «дэпутатаў». Ня больш плённымі былі спробы «дэпутатаў» абмеркаваць стан законнасьці - слуханьні праігнаравалі генпракурор Віктар Шэйман і міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў.
Учора аб’явіў галадоўку старшыня прафсаюзаў прадпрымальнікаў гарадзенскага рынка “Паўднёвы” Валеры Леванеўскі, які знаходзіцца ў спэцпрыёмніку Кастрычніцкага РАУС Горадні. Напярэдадні судзьдзя Ленінскага раённага суда Натальля Козел асудзіла Леванеўскага да 15 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў, які прайшоў 11 кастрычніка на плошчы Леніна ля будынка гарадзенскага аблвыканкаму.
Французскі філёзаф Андрэ Глюксман разважае пра пакуты чачэнцаў і ўскладае адказнасьць на Расею за захоп закладнікаў у Маскве. Глюксман адзін зь нямногіх эўрапейскіх інтэлектуалаў, якія ня могуць зьмірыцца з вайной у Чачні. Глюксман стаў вядомым у канцы 70-ых, калі ён адмовіўся ад сваіх марксісцкіх перакананьняў і падверг жорскай крытыцы камунізм савецкага ўзору. Французскаму філёзафу быў неабыякавы лёс Расеі і ён працягваў адсочваць падзеі ў гэтай краіне. Глюксман вітаў рэформы ў Расеі, але калі гэтая дзяржава пачала вайну ў Чачні, ён быў у шоку. Адразу пасьля пачатку вайны Глюксман назваў дзеяньні расейскай арміі генацыдам чачэнскага народу, а захад абвінаваціў у крывадушным адвядзеньні погляду ад гэтай праблемы. У сувязі з захопам закладнікаў у Маскве па камэнтар да філёзафа зьвярнуўся журналіст нямецкага часопіса “DIE WELT” Ханэс Штайн.
Амбасада Беларусі ў РФ ня можа назваць дакладную колькасьць грамадзян рэспублікі, якія знаходзяцца сярод закладнікаў у Тэатральным цэнтры на Дуброўцы. Як паведамілі РІА "Новости" ў пятніцу ў дыпляматычным прадстаўніцтве Беларусі, паводле папярэдніх дадзеных, іх ня больш за 10 чалавек.
Апошнія падзеі ў Маскве прымушаюць прааналізаваць, у якой ступені цяперашняе расейскае кіраўніцтва здольнае вырашыць праблему Чачэніі. Фінал цяперашняй маскоўскай гісторыі застаецца невядомы, аднак адно відавочна – гэта крызыс вакол чачэнскай праблемы. Іліяс Ахмандаў, міністар замежных справаў Чачэніі, у інтэрвію Радыё Свабода асудзіў захоп закладнікаў, але адначасна заявіў, што Крэмль вінаваты ў сытуацыі з прычыны ўсё большых вайсковых жарсьцяў у Чачні: “Прэзыдэнт Масхадаў і іншыя лідэры заўсёды асуджалі і асуджаюць тэрарыстычныя дзеяньні і любыя ўчынкі, якія ставяць пад пагрозу жыцьцё мірных грамадзянаў. Тое, што здарылася ў Маскве – несумненна, непасрэдны вынік жарсьцяў вайны, разьвязанай крамлёўскімі лідэрамі, і я думаю, што кожная ахвяра будзе на сумленьні расейскага кіраўніцтва”.
Сталі вядомымі імёны і прозьвішчы шасьці беларусаў, якія знаходзяцца ў захопленым 23 кастрычніка чачэнскімі тэрарыстамі будынку Тэатральнага цэнтру ў Маскве. Гэта – Тацьцяна Ткачук, Вольга Золіна, Людміла Багачова, Вольга Протас, Ганна Савіцкая і Віктар Савіцкі. Пра гэта паведаміў тэлеканал ОНТ. Аднак захопленых у якасьці закладнікаў беларусаў можа быць болей. У дадатковым сьпісе расейскіх і замежных грамадзян, якія ўтрымліваюцца ў закладніках у Тэатральным цэнтры Масквы, які РІА “Новости” атрымала ў апэратыўным штабе апэрацыі па вызваленьні закладнікаў, пазначана прозьвішча яшчэ адной грамадзянкі Беларусі. Гэта Ларыса Краўцова.
У сувязі з захопам закладнікаў у Маскве, сярод якіх знаходзяцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, амбасада Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі наладзіла кругласутачнае дзяжурства: з 7:00 да 19:00 (па менскім часе) па тэлефонах Консульскага аддзелу (код г. Масквы 8-10-7-095): 921-65-89, 924-70-95, 777-66-44; з 19:00 да 7:00 па тэлефоне прыёмнай амбасады: 777-66-44, 924-70-31.
Страшныя падзеі ў Маскве, што разгортваюцца зараз ля будынку Дома культуры, дзе ў закладніках апынуліся больш за 700 чалавек, сярод якіх таксама прысутнічаюць грамадзяне Беларусі, мы папрасілі пракамэнтаваць вядомага беларускага кінарэжысёра Юр’я Хашчавацкага, які як раз завяршыў здымкі дакумэнтальнага фільму пра вайну ў Чачэніі “Каўказскія палонныя”. “Каўказскія палонныя” – фільмы пра тое, як мяняецца жыцьцё людзей падчас вайны. “Я заўважыў, што вельмі многія людзі ставіліся да вайны зь цікаўнасьцю. Маркотнае, жабрацкае жыцьцё прывяло іх та таго, што яны палічылі, што вайна можа зьмяніць іх жыцьцё. Сёньня важна зразумець, -- кажа рэжысёр, -- які гэта жах вайна, якімі небясьечнымі становяцца людзі. Зьвярэюць усе -- і чачэнскія баевікі, і расейская армія. І гэтае зьверства зараз выліваецца ў грамадзтва”.
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў лідэра Іраку Садама Гусэйна з падтрымкай, якую апошні атрымаў на ўсенародным рэферэндуме. У пасланьні Лукашэнкі гаворыцца, што “эта поддержка ярко продемонстрировала стремление иракского народа самостоятельно решать собственную судьбу и дать отпор попыткам вмешательства во внутренние дела страны”, перадае "Интерфакс".
Кіраўнік місіі ЗША пры Сталай Радзе АБСЭ ў Вене Дуглас Дэвідсан выступіў з чарговай заявай адносна сытуацыі з КНГ АБСЭ ў Менску 24 кастрычніка. Ніжэй пададзены тэкст яго выступу цалкам:
Пракамэнтаваць заяву прэсавага сакратара беларускага замежнапалітычнага ведамства аб сканчэньні тэрміну акрэдытацыі апошняй супрацўніцы КНГ АБСЭ Аліны Жасан Радыё Свабода папрасіла прэсавага сакратара АБСЭ Айхана Эўрэнсэля, і ён выказаў першую рэакцыю з боку АБСЭ на заяву беларускага МЗС.
А усё ж такі здорава, калі каго-небудзь дэпартуюць. У вечных гульнях у марскі бой на працы супрацоўнікі ўсялякіх ведамстваў – ад МЗСу да КДБ і далучаных да іх памежных войск – тут жа атрымоўваюць выдатны шанец зрабіць выгляд бурнай дзейнасьці і стварыць адчуваньне, што насамрэч яны, як ў 30-ыя, працуюуь і днём і ноччу. Патрэбна ж папазіраваць перад камерай БТ, пасьля прыдумаць пару заяваў і прэсавых рэлізаў, абмеркаваць у калектыве, адказаць на званкі журналістаў, уключыць тэлевізар у чаканьні выпускаў навінаў на расейскіх каналах, уладкавацца, у рэшце рэшт, пазручней у крэсла – словам, справаў па горла. Да канца працоўнага дня можна і не пасьпець.
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Томас Дайн вітаў вызваленьне 18 кастрычніка журналісткі беларускай службы РСЕ/РС Натальлі Судлянковай нямецкімі ўладамі, якія “ўсьвядомілі неабгрунтаванасьць абвінавачваньняў, вылучаных супраць Натальлі” беларускім урадам. Судлянкова была затрыманая 7 кастрычніка на чэска-германскай мяжы на падставе міжнароднаго ордэра, выдадзенага ўрадам Беларусі.
Дакладная колькасьць тых, хто ўтрымвае закладнікаў у Маскве, невядомая, аднак адзін факт пацьвярджаецца ўсімі крыніцамі: сярод іх ёсьць жанчыны. Паводле расейскіх СМІ, іх некалькі дзясяткаў, называюцца розныя лічбы – ад 20 да 40. Што падштурхнула іх да такога ўчынку? На гэтае пытаньне ў этыры Радыё Свабода адказвае супрацоўніца Паўночнакаўкаскай рэдакцыі радыё “Свабода” Аміна Умарава.
Калі ў 1998 годзе Міхаіл Гарбачоў прыехаў у Гавану прадстаўляць галоснасьць і перабудову, то атрымаў ад Фідэля Кастра адпор. Састарэлы правадыр не хацеў нічога ведаць аб адкрытасьці і рэформах. З таго часу наўрадці што зьмянілася. У той час, як былыя саюзьнікі Кубы па ўсходнім блёку ператварыліся ў адкрытыя супольнасьці з рынкавай эканомікай, Кастра да сёньняшняга дня трымаецца састарэлых ідэаляў сваёй сацыялістычнай рэвалюцыі ўзору 1959 году. Пацярпелым бокам аказалася насельніцтва. Справа ў тым, што адпор Гарбачову і роспуск усходнега блёку азначалі для Кубы спыненьне вялікадушнай эканамічнай дапамогі, якой краіна карысталася цягам 30 гадоў, перш за ўсё, з боку Савецкага Саюзу.
Старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч супраць абавязковага ўвядзеньня ў Беларусі замежных пашпартоў. Пра гэта ён заявіў 24 кастрычніка, выступаючы ў “палаце прадстаўнікоў” на “парлямэнцкіх” слуханьнях аб стане законнасьці ў Беларусі.
З пачатку году ў Беларусі з-за няшчаных выпадкаў на вытворчасьці загінуў 181 чалавек, 474 атрымалі цяжкія траўмы. Пра гэта паведаміў 24 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску дырэктар дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы й сацыяльнай абароны Іван Селядзеўскі. Паводле ягоных словаў, найбольшая колькасьць няшчасных выпадкаў са сьмяротным ці цяжкім сыходам сёлета прыпадае на Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня (41 работнік), Міністэрства архітэктуры й будаўніцтва (13 чалавек) і Міністэрства прамысловасьці (12 работнікаў), перадае БелаПАН.