Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэсавы сакратар АБСЭ: мандат групы АБСЭ будзе дзейнічаць 10:51, 25/10/2002
Пракамэнтаваць заяву прэсавага сакратара беларускага замежнапалітычнага ведамства аб сканчэньні тэрміну акрэдытацыі апошняй супрацўніцы КНГ АБСЭ Аліны Жасан Радыё Свабода папрасіла прэсавага сакратара АБСЭ Айхана Эўрэнсэля, і ён выказаў першую рэакцыю з боку АБСЭ на заяву беларускага МЗС.
“Мы тут у Вене не атрымалі афіцыйнай інфармацыі зь Менску на гэтую тэму, мы толькі чыталі паведамленьні пра заяву Паўла Латушкі. Але ў любым выпадку гэта не паўплывае на нашу Кансультацыйна-назіральную групу ў Менску, у тым сэнсе, што яна зьнікне ці нешта падобнае. Наадварот, мандат групы ўсё яшчэ дзейнічае і будзе дзейнічаць надалей. Там надалей працуе мясцовы пэрсанал. Вядома, гэтае рашэньне працягвае папярэднія рашэньні беларускіх уладаў, яно абмяжоўвае магчымасьці КНГ дзейнічаць у адпаведнасьці са сваім мандатам. Але ў любым выпадку наша місія ня спыніць дзеяньня з выездам нашай калегі Аліны Жасан. Мы выяўляем добрую волю і ня хочам пакідаць Беларусь. У прынцыпе ў нас няма ніякіх праблемаў. У Вене адбываюцца перамовы, і мы спадзяемся, што Беларусь таксама зноў дапусьціць у краіну наш міжнародны пэрсанал. Вельмі важна, што наш мандат складаўся, выпрацоўваўся і прымаўся з удзелам беларускіх уладаў, калі місія была ўпершыню пасланая ў Менск”, - заявіў прэсавы сакратар АБСЭ.