Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША заклікаюць АБСЭ вырашыць канфлікт вакол КНГ АБСЭ ў Менску
10:54, 25/10/2002

Кіраўнік місіі ЗША пры Сталай Радзе АБСЭ ў Вене Дуглас Дэвідсан выступіў з чарговай заявай адносна сытуацыі з КНГ АБСЭ ў Менску 24 кастрычніка. Ніжэй пададзены тэкст яго выступу цалкам:

«Зь верасьня сёлетняга году Беларусь неаднаразова абвінавачвалі ў незахаваньні абавязацельстваў АБСЭ па выбарах, свабодзе слова і прэсы, сходаў, вераспавяданьня і павагі грамадзянскай супольнасьці. Крытыка сыходзіла з вуснаў прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ, Старшыні АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, Рады Эўропы, Эўразьвязу, беларускіх і міжнародных арганізацыяў, а таксама дэлегацыяў пры Сталай Радзе АБСЭ. Між тым, як адзначае ЭЗ, па-ранейшаму застаецца нявысьвятленым лёс апанентаў дзейснага рэжыму.
Спадар Старшыня, рашэньне, прынятае Сталай Радай у 1997 годзе, згодна якому была сфармаваная КНГ, дазволіла стварыць інструмент для вырашэньня такога кшталту праблемаў. Беларусь адкрыта прадэманстравала непавагу да дадзенага рашэньня і нежаданьне праводзіць перамовы па прыняцьці новага рашэньня, якое б дазволіла стварыць новы інструмент для вырашэньня гэтай праблемы. Такім чынам, мы лічым непатрэбным зварот непасрэдна да Беларусі. Замест гэтага мы вырашылі зьвярнуцца да Старшыні АБСЭ і Сталай Радзе гэтай арганізацыі.
Беларусь здолела перашкодзіць нармальнаму функцыянаванньню КНГ. Аднак, як прызнаўся пасол Гайсёнак, дэ-юрэ група ўсё яшчэ існуе. А калі так, чаму б не дазволіць ёй працаваць?
Акрамя іншага, мандатам КНГ прадугледжваецца назіраньне за разьвіцьцём падзеяў у краіне. З красавіка месяца адзін, а ў чэрвені яшчэ трое адкамандзіраваных прадстаўнікоў КНГ прысутнічалі на паседжаньнях у Вене. Акрамя іх там яшчэ быў і пасол Хайкен, адмысловы прадстаўнік Старшыні па Беларусі. Тым не менш, з пачатку чэрвеня КНГ ня выдала ніводнай справаздачы, ці то пісьмовай ці вуснай, для Сталай Рады. Мы зьвяртаемся да Старшыні з просьбай абавязаць КНГ рэгулярна дэпартаваць у Сталую Раду аб разьвіцьці сытуацыі ў Беларусі. У гэтай сувязі Старшыня павінен прызначыць Адмысловага Прадстаўніка, які б выступаў з рэгулярнымі дакладамі перад Сталай Радай АБСЭ.
Сп.Старшыня, нашая здольнасьць супрацьстаяць і вырашаць такія канфлікты неабходныя для захаваньня цэльнасьці арганізацыі. З-за адсутнасьці прагрэсу ў дадзенай справе, ёсьць немалаважным паставіць пытаньне на павестку дня ў Порта. Пры гэтым мы пагаджаемся з прадстаўнікамі Расейскай Федэрацыі ў тым, што нам неабходна ўрэгуляваць канфлікт да таго, як гэта адбудзецца. Паколькі Беларусь ня ў стане абмяркоўваць рэзалюцыю ў Вене, мы ў чарговы раз заклікаем вас накіарваць зь візытам у Менск высокапастаўленую дэлегацыю.
Мы таксама зьвяртаемся да ўсіх краін-удзельніц з просьбай разгледзіць працэдуры й механізмы АБСЭ з тым, каб адпаведным чынам разабрацца з гэтай сытуацыяй. Некаторыя зь іх па-ранейшаму не карысталіся ў такіх выпадках з пачатку дзевяностых, аднак па-ранейшаму застаюцца вельмі патрэбнымі.
Вядома, Злучаныя Штаты пакідаюць за сабой права вырашаць пытаньне двухбаковым ці іншым чынам па-за межамі Вены. Аднак выкарыстаньне працэдур і механізмаў АБСЭ зьўляецца пераважным, бо дазваляе прадэманстраваць міжнароднай супольнасьці наяўнасьць у АБСЭ неабходных сродкаў для вырашэньня дадзенай праблемы. Неабходна добра разгледзіць тыя працэдуры і механізмы, што ёсьць у наяўнасці, па меры таго, як мы рухаемся ў накірунку да сустрэчы міністраў у Порта».


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: