Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка павіншаваў Гусэйна зь перамогай на рэферэндуме 10:54, 25/10/2002, newsru.com
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў лідэра Іраку Садама Гусэйна з падтрымкай, якую апошні атрымаў на ўсенародным рэферэндуме. У пасланьні Лукашэнкі гаворыцца, што “эта поддержка ярко продемонстрировала стремление иракского народа самостоятельно решать собственную судьбу и дать отпор попыткам вмешательства во внутренние дела страны”, перадае "Интерфакс".
Кіраўнік дзяржавы пацьвердзіў зацікаўленасьць Беларусі ў далейшым разьвіцьці ўсебаковых сувязяў зь Іракам на карысьць народаў, у першую чаргу, у пашырэнні палітычных кантактаў і ў актывізацыі гандлёва-эканамічных адносінаў. Лукашэнка пажадаў Гусэйну пасьпяховай дзяржаўнай дзейнасьці, а ірацкаму народу – дабрабыту й міру, гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы беларускага кіраўніка.