Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адмова ад перамоваў можа прывесьці да гібелі сотняў людзей
12:17, 25/10/2002

Апошнія падзеі ў Маскве прымушаюць прааналізаваць, у якой ступені цяперашняе расейскае кіраўніцтва здольнае вырашыць праблему Чачэніі. Фінал цяперашняй маскоўскай гісторыі застаецца невядомы, аднак адно відавочна – гэта крызыс вакол чачэнскай праблемы. Іліяс Ахмандаў, міністар замежных справаў Чачэніі, у інтэрвію Радыё Свабода асудзіў захоп закладнікаў, але адначасна заявіў, што Крэмль вінаваты ў сытуацыі з прычыны ўсё большых вайсковых жарсьцяў у Чачні: “Прэзыдэнт Масхадаў і іншыя лідэры заўсёды асуджалі і асуджаюць тэрарыстычныя дзеяньні і любыя ўчынкі, якія ставяць пад пагрозу жыцьцё мірных грамадзянаў. Тое, што здарылася ў Маскве – несумненна, непасрэдны вынік жарсьцяў вайны, разьвязанай крамлёўскімі лідэрамі, і я думаю, што кожная ахвяра будзе на сумленьні расейскага кіраўніцтва”.

А вось што заявіла ў інтэрвію Радыё Свабода праваабаронца Алена Бонэр:
“Масква ня выканала ніякіх абяцаньняў адносна Чачэніі. Словы пра нібыта аднаўленьне Чачэніі былі суцэльным падманам. А ўжо Хасав’юртаўскія пагадненьні Масква парушыла самым беспардонным чынам”.
Расейскія войскі пакінулі Чачэнію ў 1996 годзе пасьля двухгадовай кампаніі, мэтай якой было ўзяць пад кантроль сэпаратысцкую рэспубліку. Крэмль распачаў другую кампанію ў 1999 годзе пасьля нападу чачэнскіх атрадаў на расейскую тэрыторыю. Масква таксама абвінаваціла чачэнцаў у выбухах жылых дамоў, у выніку якіх загінула каля трохсот чалавек, аднак ня здолела прадаставіць пераканаўчых доказаў гэтага. З таго часу ахвяры нясуць абодва бакі, аднак Масква не выяўляе жаданьня падпісаць мір з паўстанцамі, якіх называюць “тэрарыстамі”.
Паводле словаў палітычнага аналітыка маскоўскага Карнэгі-цэнтру Ліліі Шаўцовай, цяперашні захоп закладнікаў напаткаў Крэмль зьнянацку, і Масква была абсалютна не падрыхтаваная да такога варыянту падзеяў.
У 1995 годзе Шаміль Басаеў узяў паўтары тысячы закладнікаў у шпіталі ў мястэчку Першамайскі, у выніку перамоваў з тагачасным прэм’ерам Чарнамырдзіным пакінуў яго, але пасьля таго, як 150 закладнікаў загінулі ў выніку штурму. Цяпер, аднак, сытуацыя больш складаная, таму што расейскае кіраўніцтва ня здольнае выканаць патрабаваньне захопнікаў без таго, каб згубіць твар.
Палітоляг Шаўцова лічыць, што абодва бакі ня маюць рэцэпту ўрэгуляваньня крызысу, і што сытуацыя, магчыма, зробіцца яшчэ больш цяжкай. Гэта ставіць прэзыдэнта Пуціна, які прыйшоў ва ўладу дзякуючы абяцаньню хуткай перамогі над чачэнцамі, у крытычнае становішча.
“Пуцін цяпер павінен выявіць шмат сьмеласьці і стратэгічнага розуму, каб пераадолець эмоцыі, ня думаць пра зьніжэньне рэйтынгу папулярнасьці. Ён павінен абраць адзін сьмелы шлях: падумаць над тым, што магло б прывесьці да мірнага фіналу гэтай драмы. Я маю на ўвазе ня толькі выпадак з закладнікамі, але і драму ў Чачэніі”, - лічыць Лілія Шаўцова.
На думку незалежнага вайсковага экспэрта Паўла Фэльгенгаўэра, цяпер вельмі цяжка абраць асобу для перамоваў з боку чачэнцаў. Аднак, калі гэтыя перамовы не пачнуцца, гэта можа скончыцца гібельлю сотняў людзей у цэнтры Масквы і пачаткам яшчэ больш буйнай тэрарыстычнай кампаніі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: