Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валеры Леванеўскі аб’явіў галадоўку
15:13, 25/10/2002

Учора аб’явіў галадоўку старшыня прафсаюзаў прадпрымальнікаў гарадзенскага рынка “Паўднёвы” Валеры Леванеўскі, які знаходзіцца ў спэцпрыёмніку Кастрычніцкага РАУС Горадні. Напярэдадні судзьдзя Ленінскага раённага суда Натальля Козел асудзіла Леванеўскага да 15 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў, які прайшоў 11 кастрычніка на плошчы Леніна ля будынка гарадзенскага аблвыканкаму.

Тады на плошчу выйшлі каля 200 прадпрымальнікаў, якія падпісалі заяву з патрабаваньнямі адмены шэрагу пастановаў, што прыціскаюць іх правы. Адразу пасьля суда Валеры Леванеўскі быў дастаўлены ў пастарунак Ленінскага РАУС, адкуль учора раніцай пераведзены ў спэцпрыёмнік Кастрычніцкага РАУС. Зараз зь ім у камэры знаходзяцца пяць чалавек. Як паведамляе БелаПАН, грамадзкі абаронца Леванеўскага, старшыня абласнога аддзяленьня БГК Аляксандар Антанюк заявіў, што акцыю, за якую арыштаваны Леванеўскі, нельга лічыць мітынгам, гэта быў сход прадпрымальнікаў. Судзьдзя Козел паведаміла абаронцы, што той, як удзельнік акцыі, таксама можа быць прыцягнуты да адказнасьці.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: