Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Колькасьць ахвяраў сярод закладнікаў тэатральнага цэнтру на вуліцы Мельнікава магла быць удвая меншай, калі б штаб своечасова праінфармаваць мэдыкаў аб дыягназе пацярпелых. Такую думку выказвае шэраг спэцыялістаў, якія змагаюцца сёньня за жыцьці вызваленых закладнікаў. На жаль, яны пагадзіліся гаварыць толькі пры захаваньні ананімнасьці, паведамляе Yтро.ru.
У гэты дзень моладзевае крыло Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Моладзь АГП” мае намер правесьці традыцыйны “Ланцуг неабыякавых людзей” з мэтай нагадаць грамадзтву пра зьніклых беларускіх апазыцыянэраў Віктара Ганчара, Юры Захаранку, Зьмітра Завадзкага, Анатоля Красоўскага. Пра дэпутатаў Вярхоўнага Савету, якія прайшлі праз турмы -- Андрэя Клімава і Ўладзімера Кудзінава. Пра памерлага пры нявысьветленых абставінах віцэ-сьпікера ВС Генадзя Карпенку. Аб асуджаных за абразу Лукашэнкі журналістах. Акцыя адбудзецца 30 кастрычніка, а 17.00 на Кастрычніцкай плошчы Менску.
У справе дэпартацыі з краіны беларускімі спэцслужбамі лідэра фракцыі СПС расейскай Дзярждумы Барыса Нямцова пакуль рана ставіць кропку. Барыс Яфімавіч зьбіраецца зьвярнуцца ў беларускі суд. Ён лічыць, што ягоныя правы былі парушаныя.
Міжнародная канфэрэнцыя “Беларусь-Расея: новая інтэграцыя?”, арганізаваная зь ініцыятывы Аб’яднанай грамадзянскай партыі аналітычным цэнтрам “Стратэгія”, якая павінна была прайсьці з удзелам лідэра фракцыі “Союз правых сил” расейскай Дзярждумы Барыса Нямяцова, а таксама віцэ-сьпікера Думы Ірыны Хакамады, была сарваная 23 кастрычніка беларускімі спэцслужбамі. У выніку, як паведамляе прэсавая служба АГП, дырэктар Вышэйшай палітычнай школы ў Маскве Сяргей Маркаў разам з СПС прапанаваў правесьці гэтую канфэрэнцыю ў Маскве. 29 кастрычніка яна пройдзе ў Фондзе эфэктыўнай палітыкі. Беларусь будуць прадстаўляць на ёй больш за 10 удзельнікаў -- кіраўнікі шэрагу палітычных партыяў, эканамісты, палітолягі.
З панядзелка мінулага тыдня (21 кастрычніка) дырэктар інфармацыйнага агенцтва "Українські Новини" Міхаіл Каламіец без тлумачэньняў і папярэджаньняў спыніў кіраваць справамі агенцтва. Ён не адказвае на тэлефонныя званкі супрацоўнікаў агенцтва, уключна з кіраўнікамі падразьдзелаў. Каламіец адсутнічае дома, яго сваякі й сябры нічога ня ведаюць пра яго месцазнаходжаньне і прычыны зьнікненьня.
У час сустрэчы з каралём Бахрэйну шэйхам Хамадам бэн Ісам аль-Халіфам Аляксандар Лукашэнка, які знаходзіўся ў Манаме зь візытам 26-28 кастрычніка, падкрэсліў, што галоўная мэта ягонага візыту ў Бахрэйн – усталяваць самыя цесныя адносіны ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сфэрах. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што “Бахрейн является "сердцем" Персидского залива, Беларусь - "сердцем" Европы". "Мы хотели бы, чтобы ваша страна имела свою точку опоры на европейском континенте", перадае БелаПАН.
Маскоўскі суд Менску асудзіў лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца да выплаты штрафу ў памеры 1 мільёну 665 тысяч рублёў (890 даляраў ЗША) за арганізацыю 23 кастрычніка ў Менску акцыі пратэсту супраць беларуска-расейскай інтэграцыі.
Толькі руплівае расьследаваньне абставінаў продажу басьнійскім авіяцыйным заводам “Арол” ваеннага абсталяваньня Іраку можа ўратаваць Босьнію і Герцагавіну ад санкцыяў ААН.
Жалобны сьпіс ахвяраў зь ліку закладнікаў, захопленых у маскоўскім тэатры, вырас да 118 чалавек і непазьбежна будзе і далей рэзка расьці, бо дактары кажуць, што сьмерць усіх гэтых людзей, акрамя двух, наступіла ў выніку атручваньня таемным газам.
Рашэньне аб прымяненьні моцнага хімічнага рэчыва, прынятага расейскім спэцназам, і яго наступствы пацьвердзілі апасеньні амэрыканскіх экспэртаў, якія некалькі гадоў таму прыйшлі да высновы аб тым, што выкарыстаньне такіх рэчываў у аналягічных сытуацыях можа прывесьці да катастрофы.
На дадзены момант у МЗСе Беларусі ідзе працэдура рэгістрацыі прадстаўніцтва Чачэнскай Рэспублікі Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У інтэрвію БелаПАН кіраўнік прадстаўніцтва Руслан Хізрыеў адзначыў, што гэта першая дыпляматычная структура Чачэніі за межамі Расейскай Федэрацыі.
Кіраўнікі Гэльсынскай Камісіі ЗША заклікалі Дзяржсакратара Колэна Паўэла рупліва адсочваць фінансавую дзейнасьць прэзыдэнта Украіны Леаніда Кучмы пасьля нядаўна зробленага адкрыцьця аб тым, што прэзыдэнт Украіны асабіста даваў згоду на пастаўку ўзбраеньня ў Ірак. Сярод падпісантаў звароту да Паўэла лідэраў Гэльсынскай Камісіі: Старшыня, сэнатар Найтхарс Кэмпбэл, Сустаршыня, рэспубліканец Крыстафер Сьміт (нагадаем, што сэнатар Сьміт выступіў у кангрэсе ЗША зь ініцыятывай аб прыняцьці «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі»), шэраговы прадстаўнкік, сэнатар Крыстафэр Дод і шэраговы прадстаўнік, рэспубліканец Стэні Хоэр.
Трохі больш за два гады таму адзін расейскі генэрал з задаволенай усьмешкай на твары дакладваў прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну на цырымоніі ў Крамлі, што армія выйграла вайну ў Чачэніі. Гэта ніяк не было праўдай. Чачэнскі канфлікт працягваўся ў баявых дзеяньнях, які па жорсткасьці можна параўнаць з тым, што мы бачылі на Балканах, хаця расейскія абмежаваньні на дзейнасьць прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) і чачэнскія выкрадальнікі людзей паклапаціліся пра тое, каб паведамленьні пра гэта практычна не траплялі на тэлевізійныя экраны і ў газэты на захадзе.
Расплата Пуціна 10:39, 28/10/2002, “The Wall Street Journal”
У маскоўскай гісторыі з захопам закладнікаў ёсьць сумны прэцэдэнт. Ён меў месца ў чэрвені 1995 году, калі група чачэнскіх баевікоў напала на паўднёвы расейскі горад Будзёнаўск і захапіла ў закладнікі 300 чалавек і запатрабавала спыненьня вайны ў Чэчэіі. Дзясяткі зь іх загінулі, калі баевікі адбіваліся ад разьюшаных расейскіх спэцслужбаў. Расейскія сілы штурмавалі шпіталь, дзе ўтрымліваліся закладнікі: у выніку загінула каля 150 закладнікаў. Затым расейскія войскі адступілі, і баевікам быў дадзены бясьпечны калідор да Чачэніі, што прынізіла ўладу ў вачах грамадзтва.
Захоп у закладнікі некалькіх соцен гледачоў мюзыклу ў Маскве зьяўляецца трагічным нагадам Крамлю аб правале яго жорсткай палітыкі адносна Чачні, якую ён праводзіў з таго часу, як рэспубліка аб’явіла пра сваю незалежнасьць пасьля развалу Савецкага Саюзу.
Алена Бонэр згодная з Уладзімерам Пуціным, які заявіў, што захоп тэатру сплянаваны за мяжой. “Любы тэрарыстычны акт, -- кажа яна ў сваёй заяве, -- рыхтуецца не ў падваротне захопленага будынку”. Але Бонэр і іншыя вядомыя праваабаронцы лічаць, што карань не за межамі Расеі, а ўнутры самой краіны. Грани.Ру публікуюць заявы Алены Бонэр і Расейскага Агульнанацыянальнага камітэту “За спыненьне вайны і ўсталяваньне міру ў Чачэнскай рэспубліцы”.
Абласная пракуратура Горадні накіравала ў Ленінскі раённы аддзел міліцыі ліст з прапановай прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасьці шэраг жуналістаў -- “за разьмяшчэньне ў сетцы інтэнэт-газэты«Пагоня». У лісьце пракуратуры міліцыя атрымала раздрукоўку сайту http://pahonia.promedia.by за верасень і склад рэдакцыі інтэрнэт-газэты «Пагоня». У сьпісе прозьвішчы 7 журналістаў – з тэлефонамі і хатнімі адрэсамі. Першай ў міліцыю выклікалі Ірыну Чарняўку.
Пачаўся афіцыйны візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Дзяржаву Кувэйт. Паводле інфармацыі прэсавай службы беларускага лідэра, у рамках двухдзённага знаходжаньня ў Эль-Кувэйце Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з прэм’ерам гэтай краіны, першым намесьнікам прэм’ер-міністра – міністрам замежных справаў, міністрам па справах канцылярыі эміра, генэральным дырэктарам Кувэйцкага фонду арабскага эканамічнага разьвіцьця.
Кіраўнік Беларусі накіраваў віншаваньне лідэру Туркмэністану Сапармурату Ніязаву з нагоды нацыянальнага сьвята - Дня Незалежнасьці. Як паведамілі ў прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі, галава беларускай дзяржавы выказаў упэўненасьць у тым, што традыцыйна сяброўскія стасункі паміж Беларусяй і Туркмэністанам “будут развиваться и крепнуть в интересах наших народов”. А.Лукашэнка пажадаў С.Ніязаву здароўя, шчасьця, а туркмэнскаму народу – міра і працьвітаньня.
Около 1 миллиарда белорусских рублей задолжал бюджет Могилевскому торгово-производственному предприятию "Фармация". Этот долг накапливается в течение последних нескольких лет. Как сообщает БелаПАН, более 400 миллионов рублей составляют долги бюджета перед "Фармацией" по компенсации за выдачу лекарств по льготным рецептам. Это делает в дальнейшем проблематичным оказание такой услуги гражданам, которые пользуются правом льгот. Фармацевты обращают внимание и на то, что, если местные власти заявляют о перспективах погашения текущей задолженности за медикаменты, то о ликвидации долгов прошлых речи пока не идет.
“Газпром” мае намер БШЮ“адмовіцца ад паставак газу ў Беларусь” і прапанаваў суседняй дзяржаве шукаць газ у незалежных вытворцаў у Расеі, паведамілі ў мінулую пятніцу інфармагенцтвы са спасылкай на намесьніка старшыні праўленьня расейскага канцэрну Аляксандра Разанава. Аднак, як патлумачылі газэце “Время новостей” у прэсавай службе “Газпрома”, размова ідзе не пра разрыў кантракту на пастаўку 10,2 млрд.кубамэтраў за гэты год. “Мы ўжо паставілі беларускім спажыўцам больш за 9 млрд. кубоў і чакаем, што цалкам выканаем свае абавязацельствы да сярэдзіны лістапада”, -- заявіў прадстаўнік кампаніі.
24 кастрычніка рашэньнем 17-ай сэсіі Менскага гарадзкога Савету дэпутатаў удакладняўся бюджэт Менску на 2002 год. Дадаковыя даходы бюджэту зацьверджаныя ў суме 30,5 млрд. рублёў, выдаткі – у суме 36,7 млрд. рублёў. Розьніца з ранейшым бюджэтам складзе 3,5 адсоткі. Такім чынам, удакладненыя паказчыкі па бюджэту гораду на сёлетні год па даходах складуць 1 трлн. 31 млрд. 949,2 млн.рублёў, па выдатках – 1 трлн. 46 млрд. 473,7 млн.рублёў, перадае БелаПАН.
Да гэтага часу не пачаўся ацяпляльны сэзон для вучняў Чырковіцкай сярэдняй школы Сьветлагорскага раёну. 317 школьнікаў мясцовай агульнаадукацыйнай школы вымушаныя сядзець на ўроках у верхняй вопратцы і галаўных уборах. Часамі тэрмомэтар паказвае тэмпературу не вышэй за 9 градусаў цяпла.
Чэхія ўстанавіла ільготныя кошты на ўязныя візы для грамадзян Беларусі. Зараз кошт аднаразовай візы для нашых суайчыньнікаў складае 13 даляраў. Пра гэта паведаміў журналістам часовы даверанны ў справах Чэскай Рэспублікі ў Беларусі Алеш Фойцік на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай нацыянальнаму сьвяту - Дню незалежнасьці гэтай краіны. Замежны дыплямат распавёў, што Чэхія па-ранейшаму гатовая прымаць турыстаў, у тым ліку і беларускіх, і знаёміць іх са славутасьцямі сваёй краіны.
ААТ “Газпром” мае намер адмовіцца ад паставак газу ў Беларусь. Пра гэта, паводле інфармацыі расейскіх СМІ, заявіў 25 кастрычніка намесьнік старшыні праўленьня “Газпрома” Аляксандар Разанаў на адкрыцьці комплексу па вытворчасьці звадкаванага прыроднага газу ў Выбаргу (Ленінградзкая вобласьць). “Вынікі нашых нядаўніх перамоваў маюць сумны характар. Беларусы ня толькі не плацяць, але і перабіраюць аб’ёмы газу. За 9 месяцаў яны перабралі 1,5 млрд. кубамэтраў газу”, -- заявіў Разанаў.