|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Расея расплочваецца за сваю хлусьню аб выйгранай вайне 10:42, 28/10/2002, “The Independent” (Вялікабрытанія) Чэчэнцам удалося прыцягнуць увагу да іх справы, але коштам узмацненьня нянавісьці, якую маюць да іх звычайныя расейскія грамадзяне. Зьдзіўляе тое, што такі напад на тэатар не адбыўся раней. У пэўны момант чачэнскія паўстанцы павінны былі нагадаць Расеі, што вайна ніколі не завяршалася, як гэта яны зрабілі падчас першай вайны 1994-1996 годоў. Пачатак другой вайны ў 1999 годзе заўсёды зьвязваўся з барацьбой за палітычную ўладу ў Маскве ў апошнія дні кіраваньня прэзыдэнта Ельцына. Чачэнскія ісламскія паўстанцы ўварваліся ў Дагестан, на ўсходзе Чачэніі, але сапраўднай прычынай вайны была сэрыя выбухаў жылых дамоў у Расеі, вынікам чаго стала гібель 300 грамадзянскіх асоб. Ніхо ня ведае, хто нясе адказнасьць за гэтыя выбухі, але спадар Пуцін выйграў ад іх больш за ўсіх. Дзясятага кастрычніка 1999 году расейскае войска асьцярожна ўвайшло на тэрыторыю Чачэніі. Калі супраціў чачэнцаў быў зламаны, спадар Пуцін, да гэтага малавядомы чыноўнік, стаў папулярным вайсковым кіраўніком, якога намегчыма было перамагчы на выбарах. Гэтая вайна заўсёды адрозьнівалася ад той, якою паказвалі па расейскай тэлевізіі. Тры гады таму фактычнай незалежнасьці Чачэніі былі для чачэнцаў няшчасьцем. Адзінай індустрыяй, якая дэманстравала рост, было выкраданьне людзей з мэтай выкупу. Гераічныя палявыя камандзіры паўстанцаў часоў першай вайны сталі прафэсійнымі злачынцамі, якія рабавалі ўласны народ. Але расейскае войска прымусіла ненавідзець сябе ня менш. Яны выгналі паўстанцаў з руінаў Грознага, чачэнскай сталіцы. Паўстанцы мелі сур’ёзныя страты. Затым, у наступныя два з паловай гады, войска ня здолела замацаваць свой першапачатковы посьпех. Акупацыя была жорсткай і карумпаванай. Расейскія кантрольна-прапускныя пункты на дарогах хутчэй нагадвалі будкі па збору дані, вымагаючы пад пагрозай зброі хабары. У тых чачэнцаў, якіх затрымлівалі расейскія вайскоўцы, былі ўсе шанцы, што іх стануць катаваць, заб’юць ці выпусьцяць толькі пасьля таго, як за іх заплоцяць буйны выкуп. Менавіта жорсткасьць расейскай акупацыі, а не сувязь паміж паўстанцамі і “Аль-Кайдай” ці замежнымі прыхільнікамі ісламу падтрымлівае гэтае паўстаньне. Вяскоўцы нярэдка заяўляюць, што ненавідзяць камандзіраў паўстанцаў, якія часта зьяўляюцца больш чым звычайнымі бандытамі, але што расейцы не пакідаюць ім іншага выбару, акрамя як змагацца супраць іх. Былі ў расейскага войска і перамогі. Летась расейскія войскі ва ўзаемадзеяньні з чачэнцамі, якія зьяўляліся кроўнікамі палявога камандзіра Арбі Бараева, таго самога, які пазбавіў галоў чатырох брытанскіх інжынераў-тэлефаністаў, высачылі яго і забілі. Ягоны пляменьнік Маўсар Бараеў, як сьцьвярджае чачэнская вэб-старонка, ачольвае групу, якая на гэтым тыдні захапіла ў Маскве будынак тэатру. Ён сказаў, што тэрарысты, якія захапілі закладнікаў, прыйшлі, “каб памерці, а не выжыць”. Спадар Пуцін пралічыўся. Ён меркаваў, што расейцы і вонкавы сьвет зьвернуць мала ўвагі на вайну ў Чачэніі. Расейскія СМІ знаходзіліся ў асноўным пад ягоным кантролем. Пасьля 11 верасьня замежная крытыка расейскіх эксцэсаў была прыпынена. Паўстанцаў можна было ахарактарызаваць як яшчэ адну галіну міжнароднага тэрарызму. Гэта заўсёды было небясьпечнай стратэгіяй. У вайне 1994-1996 гадоў чачэнцы двойчы зьдзяйсьнялі рэйды за межы Чачэніі, каб браць закладнікаў. Расейская сыстэма бясьпекі ў Чачэніі і вакол яе зьяўляецца некампэтэнтнай і карумпаванай. Ня дзіўна, што гэта банда, якая захапіла тэатар, здолела дабрацца да Масквы. Існавала трагічная непазьбежнасьць гэтага нападу. Нягледзячы на абвяшчэньне перамогі раней часу ў красавіку 2000 году, сп.Пуцін ня здолеў выйграць гэтую вайну. Ён ніколі не імкнуўся да перамоваў. А агульны настрой супраць чачэнцаў як сьледзтва апошняга акту гвалту можа зрабіць такія перамовы немагчымымі ў будучыні.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|