Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларусь пакідае апошні дыплямат КНГ АБСЭ
10:55, 29/10/2002


 ПАЛIТЫКА 

Аксане Новікавай прад’яўлена абвінавачваньне ў паклёпе на Лукашэнку
16:12, 29/10/2002

Сьледчы пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску Максім Падзярэй 28 кастрычніка прад’явіў 29-гадовай Аксане Новікавай абвінавачваньне ў злачынстве, прадугледжаным часткай 2 арт.367 КК Рэспублікі Беларусь (паклёп адносна Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, разам з абвінавачваньнем у зьдзяйсьненьні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства). Паводле гэтага артыкула Новікавай пагражае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленьне волі на той самы тэрмін.

Касьцян абвінаваціў ЗША ў падрыхтоўцы тэракту ў Маскве
16:11, 29/10/2002

Галоўнай прычынай тэракту ў Маскве зьяўляецца наяўнасьць саюзьнікаў тэрарыстаў у Крамлі, а таксама ва ўрадзе і Федэральным сходзе Расеі. Такую думку ў панядзелак выказаў у інтэрвію “Медиафакту” намесьнік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД беларускай “палаты прадстаўнікоў” Сяргей Касьцян. Паводле ягоных словаў, тэракты будуць працягвацца да таго часу, пакуль “Расеяй ня стануць кіраваць рускія”. Кажучы аб арганізацыі тэрарыстычнага акту ў Маскве, “дэпутат” заявіў, што “галоўным тэрарыстам зьяўляюцца ЗША”. А галоўным ідэолягам - кангрэс гэтай краіны.

Чачэнцы скардзяцца ў ААН на дзеяньні беларускай міліцыі
16:11, 29/10/2002

Чачэнцы скардзяцца ў ААН на дзеяньні беларускай міліцыі. З “канфліктных рэгіёнаў” Расеі ў Беларусі пражывае каля 70 чалавек, сярод якіх некалькі чачэнскіх сямей. Пра гэта паведаміў “Медиафакту” ў панядзелак дарадца па прававых пытаньнях упраўленьня вярхоўнага камісара па ўцекачах (УВКУ) ААН у Беларусі Віталь Маслоўскі. Адказваючы на пытаньне “Медиафакта”, В.Маслоўскі паведаміў, што “ў Прадстаўніцтва ААН у Беларусі ўжо зьвярнуўся этнічны чачэнец, які пражывае на тэрыторыі Беларусі. У яго праваахоўчыя органы канфіскавалі пашпарт з-за адсутнасьці ў ім рэгістрацыі аб пражываньні ў рэспубліцы”.

Лукашэнка: ізаляцыю выдумала апазыцыя
16:09, 29/10/2002

Усе размовы пра ізаляцыю Беларусі зьяўляюцца хітрымі выдумкамі апазыцыі. Такую думку выказаў сёньня ў размове з журналістамі Аляксандар Лукашэнка, які знаходзіцца з афіцыйным візытам у краінах Пэрсыдзкага заліву. Яскравым пацьверджаньнем таму зьяўляюцца перамовы, праведзеныя беларускім лідэрам у Каралеўстве Бахрэйн і Дзяржаве Кувэйт – у краінах, якія, паводле Лукашэнкі, маюць выдатныя стасункі з Заходняй Эўропай і ЗША.

Дзяржкантроль распачаў восем крымінальных справаў
16:08, 29/10/2002

Як паведамляе прэсавы цэнтар Камітэту дзяржкантролю, дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў КДК і Сьледчы камітэт пры МУС распачалі 8 крымінальных спраў. Іх фігуранты – беларускія і замежныя “юрыдычныя і фізычныя асобы”, а таксама чыноўнікі, якія лябіравалі інтарэсы камэрцыйных фірм. Такі прамежкавы вынік “праверачных і апэратыўна-вышукных мерапрыемстваў па выяўленьні й спыненьні ценявога звароту шпалераў айчыннай вытворчасьці”.

У Беларусі адзначаецца дзень утварэньня камсамолу
16:07, 29/10/2002

29 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень утварэньня камсамолу. 29 кастрычніка 1918 году першы Усерасейскі зьезд саюзаў працоўнай і сялянскай моладзі абвесьціў стварэньне камсамолу, які пасьля стаў масавай грамадзкай арганізацыяй. Спадкаемцам Ленінскага камуністычнага саюзу моладзі Беларусі сёньня зьяўляецца грамадзкая арганізацыя “Белорусский республиканский союз молодежи” (БРСМ).

“FRANKFURTER RUNDSCHAU”: магутны ціск на беларускія незалежныя СМІ працягваецца
13:00, 29/10/2002

Нідзе ў Эўропе няма такой неспрыяльнай сытуацыі са свабодай слова, як у Беларусі. Магутны ціск дзяржавы на незалежныя беларускія СМІ можна назваць своеасаблівай акцыяй помсты, — піша нямецкая “Frankfurter Rundschau”.

“Драздоўскі сцэнар” магчымы зь місіяй АБСЭ
12:20, 29/10/2002, Раман Якаўлеўскі, “Народная воля”

На пачатку тыдня МЗС Беларусі выступіла з афіцыйнай заявай аб адкрыцьці місіі АБСЭ ў Беларусі. У сувязі з гэтым узьнікаюць некаторыя пытаньні. Напрыклад, наколькі гэтая пазыцыя ўзгодненая з МЗС Расеі? У Беларусі, згодна Дамове аб саюзнай дзяржаве, існуе пагадненьне аб каардынацыі замежнай палітыкі дзьвюх краін. А што да намераў Менску закрыць місію АБСЭ, то да гэтага часу, наколькі вядома, ніякай рэакцыі Масквы на дадзеную заяву МЗС Беларусі пакуль не было.

Называецца далі справаздачу...
12:14, 29/10/2002, «Народная воля»

На мінулым тыдні ў Авальнай залі адбыўся чарговы дзень пытаньняў і адказаў ураду. На гэты раз пад кіраўніцтвам першага намесьніка прэм’ер-міністра С.Сідорскага. Паўгадзіны Сяргей Сяргеевіч казаў “парлямэнтарам” аб працьвітаньні беларускай эканомікі, пра рост рэальных даходаў насельніцтва, пра чарговае павелічэньне пэнсіяў і заробкаў у лістападзе-сьнежні сёлетняга году.

Пракуратура бярэ пад кантроль інтэрнэт
11:40, 29/10/2002

Журналістаў зачыненай гарадзенскай газэты "Пагоня" пачалі па адным выклікаць у раённы аддзел міліцыі. Ахоўнікі парадку выконваюць загад абласной пракуратуры - прыцягнуць да адказнасьці тых, хто распаўсюджвае ў інтэрнэце зачыненую газэту "Пагоня". Юрысты сьцьвярджаюць, што законных падставаў для пакараньня журналістаў няма: паводле дзейнага Закону аб друку, інтэрнэт-рэсурсы ня лічацца сродкамі масавай інфармацыі. Міліцыя ж пагражае прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасьці.

У пытаньні фінансавай інтэграцыі Беларусі й Расеі прагрэсу няма
10:44, 29/10/2002

Пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску старшыня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч. Як паведаміў Пракаповіч, фінансавая інтэграцыя стрымліваецца Масквой. Гэта пацьвердзіла чарговае паседжаньне Міжбанкаўскай валютнай рады, якое адбылося ў мінулую суботу ў Менску. Як заяўляюць беларускія чыноўнікі, адказна да перамоваў пра адзіную валюту ставіцца толькі беларускі бок. Паводле Пракаповіча, расейская дэлегацыя на чале са старшынём Цэнтральнага банку Сяргеем Ігнацьевым ніякіх новых ініцыятываў у Беларусь не прывезла.

Трое грамадзян Беларусі выпісаныя з маскоўскіх шпіталяў
10:40, 29/10/2002

Трое грамадзян Беларусі зь ліку закладнікаў, якія больш за двое сутак знаходзіліся ў руках тэрарыстаў у Тэатральным цэнтры ў Маскве, 28 кастрычніка былі выпісаныя са шпіталяў, куды яны былі дастаўленыя пасьля правядзеньня апэрацыі па вызваленьні захопленых людзей. Гэта Тацьцяна Ткачук, Вольга Протас, Ларыса Краўцова. 29 кастрычніка яны адправяцца на радзіму. Яшчэ трое беларусаў - Ганна і Віктар Савіцкія, Вольга Золіна – затаюцца ў шпіталях расейскай сталіцы. Пахаваньне Людмілы Багачовай пройдзе ў Маскве 29 кастрычніка.

Сям’я былой закладніцы вырашыла вярнуцца з Масквы ў Гомлю
10:39, 29/10/2002

Сям’я 16-гадовай былой вучаніцы гомельскай сярэдняй школы №4 Вольгі Протас, якая была сярод вызваленых закладнікаў у Тэатральным цэнтры ў Маскве, вырашыла вянуцца з расейскай сталіцы ў Гомлю.

У Фінляндыі “вывелі” ідэальнага студэнта для Беларусі
10:38, 29/10/2002, ЗУБР

Цікавую акцыю правялі актывісты Гэльсынскага аддзяленьня праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”, каб прыцягнуць увагу да парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. У панядзелак, у разгар навучальнага дня ва ўнівэрсітэцкім двары ў Гэльсынкі на парце стала дзяўчына з завязаным ротам. Усім, хто зацікавіўся гэтым гледзішчам, а іх было больш за дзьвесьце чалавек, другія актывісты раздавалі ўлёткі. Ва ўлётках тлумачылася, што гэтая дзяўчына прадстаўляе ідэальнага студэнта з пункту погляду беларускага ўраду, бо яна ня можа выказваць сваю думку.

Што рабіць, Эўропа?
10:37, 29/10/2002, `Berliner Zeitung`

Пра свабоду правядзеньня сходаў і іншых правах чалавека прэзыдэнт Пуцін ня вельмі такі высокай думкі. Ён запатрабаваў ад дацкага ўраду, каб яно забараніла правядзеньне ў Капенгагене арганізаванай у прыватным парадку канфэрэнцыі чачэнцаў, якія пражываюць у эміграцыі. У іншым выпадку, сказаў расейскі прэзыдэнт, ён байкатуе ўвесь саміт ЭЗ-Расея, правядзеньне якога прызначана на 11 лістапада ў Капенгагене.

Прадстаўніцтва Чачэніі ў Менску адкрыюць толькі па ўзгадненьні з Расеяй
10:35, 29/10/2002

У сувязі з паведамленьнем БелаПАН аб адкрыцьці прадстаўніцтва Чачэнскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прэсавы сакратар МЗСу Беларусі Павал Латушка распаўсюдзіў камэнтар, у якім падкрэсьлена: “МЗС Беларусі ведае пра намер Адміністрацыі Чачэнскай Рэспублікі Расейскай Федэрацыі адкрыць у Менску сваё прадстаўніцтва. Працэдура рэгістрацыі прадстаўніцтваў расейскіх рэгіёнаў у Беларусі прадугледжвае ўзгадненьне з МЗС Расеі, пра што праінфармаваная Адміністрацыя Чачэнскай Рэспублікі Расейскай Федэрацыі. У гэтай сувязі МЗС Беларусі разгледзіць магчымасьць адкрыцьця прадстаўніцтва Чачэнскай Рэспублікі Расейскай Федэрацыі толькі пасьля атрыманьня адпаведнай ноты МЗС Расеі”.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
За першыя тры тыдні кастрычніка кошты павялічыліся на 1 адсотак
16:06, 29/10/2002


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Памер чыстых замежных актываў скараціўся на 38 мільёнаў даляраў
12:58, 29/10/2002

Памер чыстых замежных актываў органаў грашова-крэдытнага рэгуляваньня Беларусі скараціўся з 229 млн. даляраў ЗША на 1 студзеня сёлетняга году да 191 млн. даляраў на 1 кастрычніка. Пра гэта 28 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч.

Прадпрыемствы “Беллегпраму” стагнуюць
12:55, 29/10/2002

Па выніках працы за 10 месяцаў сёлетняга году, дзевяць прадпрыемстваў канцэрну “Беллегпрам” не выканалі асноўны прагнозны паказчык – росту аб’ёму вытворчасьці прадукцыі. Акрамя таго, рэшткі прадукцыі на іх складах пераўзышлі 100 адсоткаў ад сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці.

Здароўе нацыі значна пагоршылася
12:54, 29/10/2002

За апошнія 10 гадоў у Беларуі пагоршыўся стан здароўя насельніцтва па асноўных паказчыках, паведаміў прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі сацыял-гігіеністаў і арганізатараў аховы здароўя Мар’ян Івашкевіч.

Нацбанк у чаканьні трэцяй траншы расейскага крэдыту
10:31, 29/10/2002

Пытаньне аб выдаткаваньні Беларусі трэцяй траншы крэдыту, які дае Цэнтральны банк Расейскай Федэрацыі, будзе вырашанае ў бліжэйшыя тыдзень-два. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банку нашай краіны Пётар Пракаповіч на сустрэчы з журналістамі 28 кастрычніка.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: