Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Што рабіць, Эўропа? 10:37, 29/10/2002, `Berliner Zeitung`
Пра свабоду правядзеньня сходаў і іншых правах чалавека прэзыдэнт Пуцін ня вельмі такі высокай думкі. Ён запатрабаваў ад дацкага ўраду, каб яно забараніла правядзеньне ў Капенгагене арганізаванай у прыватным парадку канфэрэнцыі чачэнцаў, якія пражываюць у эміграцыі. У іншым выпадку, сказаў расейскі прэзыдэнт, ён байкатуе ўвесь саміт ЭЗ-Расея, правядзеньне якога прызначана на 11 лістапада ў Капенгагене.
Такая пагроза кажа шмат пра аўтарытарнае ўспрыняцьце дзяржавы з боку Пуціна. Ён таксама даказвае, што яму непрыемная любая крытыка жорсткай вайны расейцаў у Чачэніі. Гэта становіцца вельмі зразумелым пасьля драмы з закладнікамі, што пацягнула вялікія страты. Але, перш за ўсё, Пуцін дае зразумець, што ў любым чачэнцы, калі той не згінаецца перад сілай Масквы, бачыць тэрарыста. Ініцыятыва Пуціна абярнулася супраць яго самога. Данія запярэчыла ціску з Масквы і дазволіла пачаць кангрэс чачэнцаў у панядзелак, як і было заплянавана. Але гэтая праблема датычная ня толькі Даніі, але і Эўразьвязу. Справа ў тым, што Данія ў гэтым паўгодзьдзі старшынюе ў ЭЗ і, ведаючы расейскую пачуцьцёвасьць, была вымушаная праявіць ветлівасьць. Каб пазьбегнуць байкоту саміту ЭЗ-Расея, дацкі ўрад перанёс яго правядзеньне з Капенгагену ў Брусэль. ЭЗ з самага пачатку першай чачэнскай вайны даводзіцца ўвесь час рабіць выбар: выбар паміж крытыкай парушэньня Расеяй правоў чалавека і тым, каб гэтая крытыка ні ў якім выпадку не была такой жорсткай і не была блага ўспрынятая расейскім кіраўніцтвам. У такой абстаноўцы расейскаму кіраўніцтву ня цяжка ігнараваць пачуцьцё незадаволенасьці Эўропы адносна вайны ў Чачэніі. Пасьля падзеяў 11 верасьня яму стала яшчэ лягчэй: з таго часу ў Пуціна зьявіліся магутныя саюзьнікі, якія разумеюць тэрарызм, як і ён сам. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш таксама прыйшоў да высновы, што барацьбу супраць тэрарызму трэба весьці не палітычнымі ці паліцэйскімі мэтадамі, а з дапамогай ваеннай сілы.