Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Фінляндыі “вывелі” ідэальнага студэнта для Беларусі
10:38, 29/10/2002, ЗУБР

Цікавую акцыю правялі актывісты Гэльсынскага аддзяленьня праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”, каб прыцягнуць увагу да парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. У панядзелак, у разгар навучальнага дня ва ўнівэрсітэцкім двары ў Гэльсынкі на парце стала дзяўчына з завязаным ротам. Усім, хто зацікавіўся гэтым гледзішчам, а іх было больш за дзьвесьце чалавек, другія актывісты раздавалі ўлёткі. Ва ўлётках тлумачылася, што гэтая дзяўчына прадстаўляе ідэальнага студэнта з пункту погляду беларускага ўраду, бо яна ня можа выказваць сваю думку.

Пасьля гэтага студэнты-праваабаронцы пачалі зьбіраць подпісы пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем спыніць сыстэмныя парушэньні правоў чалавека й свабоды слова. Было сабрана каля ста подпісаў. Ліст быў адпраўлены ў бліжэйшую амбасаду Беларусі, якая знаходзіцца ў Латвіі.
А пачынаючы з пятніцы, маладыя праваабаронцы распаўсюджвалі па ўнівэрсытэцкіх інтэрнатах улёткі з лягатыпам руху ЗУБР і пытаньнямі: “Чаму “зубры” ў небясьпецы ў Беларусі?”, “Чаму зубры ня могуць казаць?”, “Чаму зубры аб’яўляюць галадоўку?”. Інфармацыя пра гэтую акцыю прайшла па мясцовай тэлевізіі.
Бліжэйшым часам, для прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, актывісты “Міжнароднай Амністыі” ў Фінляндыі, Нямеччыне, Швайцарыі і іншых краінах рыхтуюць акцыі і публікацыі ў СМІ.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: