Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сям’я былой закладніцы вырашыла вярнуцца з Масквы ў Гомлю 10:39, 29/10/2002
Сям’я 16-гадовай былой вучаніцы гомельскай сярэдняй школы №4 Вольгі Протас, якая была сярод вызваленых закладнікаў у Тэатральным цэнтры ў Маскве, вырашыла вянуцца з расейскай сталіцы ў Гомлю.
У школе №4 Вольга правучылася дзевяць гадоў і, са словаў дырэктара Тацьцяны Краўчэнкі, была круглай выдатніцай, актыўнай удзельніцай усіх мерапрыемстваў. Новы навучальны год В.Протас пачала ў адной з маскоўскіх школ пасьля пераезду ў Маскву разам з бацькамі. Усхваляваныя маскоўскімі падзеямі былыя аднакляснікі Вольгі патэлефанавалі яе дзядулі, ад якога даведаліся, што тая разам з новымі сябрамі пайшла 23 кастрычніка на мюзыкал “Норд-Ост” і трапіла ў закладнікі. 28 кастрычніка Вольгу выпісалі са шпіталю, але пакуль яна вельмі слабая. Са словаў маці Алены Васільеўны, у яе, як і ў астатніх закладнікаў, благія аналізы, таму ёсьць патрэба ў кансультацыях дактароў. Пасьля вяртаньня ў Гомлю Вольга зноў пойдзе ў сваю чацьвёртую школу.