Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У пытаньні фінансавай інтэграцыі Беларусі й Расеі прагрэсу няма
10:44, 29/10/2002

Пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску старшыня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч. Як паведаміў Пракаповіч, фінансавая інтэграцыя стрымліваецца Масквой. Гэта пацьвердзіла чарговае паседжаньне Міжбанкаўскай валютнай рады, якое адбылося ў мінулую суботу ў Менску. Як заяўляюць беларускія чыноўнікі, адказна да перамоваў пра адзіную валюту ставіцца толькі беларускі бок. Паводле Пракаповіча, расейская дэлегацыя на чале са старшынём Цэнтральнага банку Сяргеем Ігнацьевым ніякіх новых ініцыятываў у Беларусь не прывезла.

“Мы канстатавалі, што, на жаль, такіх дакумэнтаў няма з боку Расейскай Фэдэрацыі. Таму быў абмеркаваны толькі беларускі падыход у пытаньні ўвядзеньня адзіных грошай і эмісійнага цэнтру. Расейскі бок адзначыў, што ў яго ёсьць іншы погляд на гэтае пытаньне”, - паведаміў Сяргей Ігнацьеў.
Пётар Пракаповіч выказаў крытычнае стаўленьне да ініцыятываў расейскіх палітыкаў, чые фінансавыя ініцыятывы разыходзяцца са зьместам саюзнай дамовы. На паседжаньні Міжбанкаўскай валютнай рады ішла гаворка і пра ініцыятыву расейскага прэзыдэнта паскорыць інтэграцыю.
Нагадаем, Уладзімер Пуцін выказаўся за ўвядзеньне адзіных грошай з 1 студзеня 2004 году. Аднак беларускі бок лічыць гэтую ініцыятыву нясвоечасовай. На гэты конт у інтэрвію Радыё Свабода Пётар Пракаповіч заявіў наступнае:
“Што тычыцца прапановы Ўладзімера Ўладзімеравіча Пуціна і расейскага боку пра ўвядзеньне адзіных грошай раней чым плянавалася, то Беларусь ня супраць. Але гэта будзе залежаць ад таго, ці будуць выкананыя астатнія пагадненьні паміж нашымі краінамі”.
Між тым, як вынікае з тлумачэньня старшыні Нацбанку, Масква якраз і ігнаруе гэтыя пагадненьні. У прыватнасьці, як заявіў Пракаповіч, Расея ўсё яшчэ не стварыла для беларускіх прадпрыемстваў умовы гаспадараньня, аднолькавыя з расейскімі. Па-другое, расейскім бокам ня створаныя роўныя ўмовы для грамадзянаў у саюзнай дзяржаве. Ён падкрэсьліў, што беларусы ў Расеі пачуваюцца іншаземцамі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: