Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Памер чыстых замежных актываў скараціўся на 38 мільёнаў даляраў 12:58, 29/10/2002
Памер чыстых замежных актываў органаў грашова-крэдытнага рэгуляваньня Беларусі скараціўся з 229 млн. даляраў ЗША на 1 студзеня сёлетняга году да 191 млн. даляраў на 1 кастрычніка. Пра гэта 28 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч.
Адказваючы на пытаньне БелаПАН кіраўнік Нацбанку адзначыў, што скарачэньне памеру чыстых замежных актываў краіны зьвязана з удзелам галоўнага банку краіны ў крэдытаваньні некалькіх праектаў. У прыватнасьці, ураду выдадзена 10 млн. даляраў ЗША, якія павінны быць вернутымі да канца году. Акрамя гэтага, крэдытныя рэсурсы выдаваліся некаторым прадпрыемствам “для правядзеньня буйных праектаў”.