Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За першыя тры тыдні кастрычніка кошты павялічыліся на 1 адсотак 16:06, 29/10/2002
Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, за першыя тры тыдні кастрычніка спажывецкія кошты ў Беларусі павялічыліся на 1 адсотак (за першы тыдзень - на 0,4, за другі - на 0,3, за трэці - на 0,3). Для параўнаньня: за першыя тры тыдні верасьня кошты вырасьлі таксама на 1 адсотак, за першыя тры тыдні кастрычніка 2001 году - на 2.
З пачатку году спажывецкія кошты павялічыліся на 25,6 адсоткі (за аналягічны пэрыяд 2001 году - на 30,5 адсоткі). На 2002 год урад і Нацыянальны банк прагназавалі падвышэньне коштаў на 20-27 адсоткаў. З 21 кастрычніка Нацыянальны банк зьнізіў стаўку рэфінансаваньня з 40 да 39 адсоткі гадавых, сыходзячы з прагнозу Міністэрства эканомікі, згодна якому ў кастрычніку і лістападзе рост коштаў не пераўзыдзе 1 адсотка ў месяц, паведамляе БелаПАН.