Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі адзначаецца дзень утварэньня камсамолу 16:07, 29/10/2002
29 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень утварэньня камсамолу. 29 кастрычніка 1918 году першы Усерасейскі зьезд саюзаў працоўнай і сялянскай моладзі абвесьціў стварэньне камсамолу, які пасьля стаў масавай грамадзкай арганізацыяй. Спадкаемцам Ленінскага камуністычнага саюзу моладзі Беларусі сёньня зьяўляецца грамадзкая арганізацыя “Белорусский республиканский союз молодежи” (БРСМ).
Як паведамілі БелаПАН у прэсавай службе Цэнтральнага камітэту БРСМ, у Менску і абласьцях пройдуць урачыстыя мерапрыемствы для ветэранаў камсамольскага руху – сьвяточныя канцэрты, ускладаньні вянкоў і кветак. Як адзначыў першы сакратар ЦК ГА “БРСМ” Аляксандар Нахаенка, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі напярэдадні сьвята, сучасная моладзь ня мае ўяўленьня пра тое, што такое камсамол. Таму вельмі важна, каб гэтае сьвята не было “днём чыноў”, а дало магчымасьць сабрацца прадстаўнікам розных поглядаў, палітычных напрамкаў і ветэранам камсамольскага руху, падкрэсьліў лідэр арганізацыі. У пэрспэктыве, адзначыў Нахаенка, у Беларусі будзе створаны музэй гісторыі камсамольскага руху краіны. Ён будзе разьмяшчацца ў адміністратыўным будынку па вуліцы Карла Маркса, 40 у Менску, які перададзены БРСМ у бязвыплатнае карыстаньне.