Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чачэнцы скардзяцца ў ААН на дзеяньні беларускай міліцыі
16:11, 29/10/2002

Чачэнцы скардзяцца ў ААН на дзеяньні беларускай міліцыі. З “канфліктных рэгіёнаў” Расеі ў Беларусі пражывае каля 70 чалавек, сярод якіх некалькі чачэнскіх сямей. Пра гэта паведаміў “Медиафакту” ў панядзелак дарадца па прававых пытаньнях упраўленьня вярхоўнага камісара па ўцекачах (УВКУ) ААН у Беларусі Віталь Маслоўскі. Адказваючы на пытаньне “Медиафакта”, В.Маслоўскі паведаміў, што “ў Прадстаўніцтва ААН у Беларусі ўжо зьвярнуўся этнічны чачэнец, які пражывае на тэрыторыі Беларусі. У яго праваахоўчыя органы канфіскавалі пашпарт з-за адсутнасьці ў ім рэгістрацыі аб пражываньні ў рэспубліцы”.

Ён таксама адзначыў, што ва УВКУ ААН у Беларусі, “ня выключаюць таго, што ў бліжэйшыя дні будуць яшчэ звароты чачэнцаў, што пражываюць на тэрыторыі рэспублікі”. У гэтай сувязі В.Маслоўскі падкрэсьліў, што “ў беларускіх уладаў, безумоўна, ёсьць права забясьпечваць бясьпеку краіны ў сувязі з тэрактам у Маскве, але яны не павінны забываць пры затрыманьні асобаў чачэнскай нацыянальнасьці, што існуе прэзумпцыя невіноўнасьці”.
Паводле ягоных словаў, згодна “саюзнаму” заканадаўству, у Беларусі няма афіцыйна зарэгістраваных уцекачоў з Чачэніі, бо ўсе яны зьяўляюцца грамадзянамі Расеі і атрымоўваюць від на жыхарства, а не статус уцекача.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: