Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аксане Новікавай прад’яўлена абвінавачваньне ў паклёпе на Лукашэнку
16:12, 29/10/2002

Сьледчы пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску Максім Падзярэй 28 кастрычніка прад’явіў 29-гадовай Аксане Новікавай абвінавачваньне ў злачынстве, прадугледжаным часткай 2 арт.367 КК Рэспублікі Беларусь (паклёп адносна Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, разам з абвінавачваньнем у зьдзяйсьненьні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства). Паводле гэтага артыкула Новікавай пагражае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленьне волі на той самы тэрмін.

У пастанове, уручанай абвінавачанай, гаворыцца, што Аксана Новікава 17 кастрычніка 2002 году, а 9 гадзіне 10 хвілінаў ля падземнага пераходу ля дому №23 па праспэкту Ф.Скарыны ў Менску “раздавала мінакам улёткі ўласнага вырабу, выкананыя друкаваным чынам”. У іх утрымліваўся “паклёп адносна Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, злучаны з абвінавачваньнем у зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў, сярод якіх садзеяньне ў забойстве двух і болей асоб праз выкраданьне чалавека, захопе і ўтрыманьні ўлады неканстытуцыйным шляхам”.
У інтэрвію БелаПАН Аксана Новікава адзначыла, што распаўсюджваючы ўлёткі, яна хацела прыцягнуць увагу грамадзкасьці да сытуацыі ў краіне і да дзеяньняў вышэйшага кіраўніцтва краіны. Акрамя таго, адзначыла Новікава, сваёй акцыяй яна выступала за адмену недэмакратычных, на яе думку, артыкулаў крымінальнага кодэксу – 367 (паклёп адносна Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь), 368 (абраза Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Паводле Новікавай, сьледчы мяркуе, што сьледзтва будзе завершана значна раней за вызначаны пракурорам тэрмін у паўтара месяца. Абаронцам па справе прызначаны адвакат Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Сяргей Паўлавец.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: