Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
АБСЭ ня мае намеру закрываць місію ў Беларусі
13:18, 30/10/2002

АБСЭ ня мае намеру закрываць місію ў Беларусі. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", заявіў у сераду журналістам дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Партугаліі Антоніа Марцінс да Круз, які знаходзіцца з афіцыйным візытам у Астане. Зь ягоных словаў, “у намеры АБСЭ ўваходзіць адкрыцьцё новага мандату ў Беларусі на гэтым тыдні ці на пачатку наступнага”.

 ПАЛIТЫКА 

30 кастрычніка – Сусьветны дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў
16:32, 30/10/2002

У гэты дзень моладзевае крыло Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Моладзь АГП” мае намер правесьці традыцыйны “Ланцуг неабыякавых людзей” з мэтай нагадаць грамадзтву пра зьніклых беларускіх апазыцыянэраў - Віктара Ганчара, Юры Захаранку, Зьмітра Завадзкага, Анатоля Красоўскага. Пра дэпутатаў Вярхоўнага Савету, якія прайшлі праз турмы - Андрэя Клімава і Ўладзімера Кудзінава. Пра памерлага пры нявысьветленых абставінах віцэ-сьпікера ВС Генадзя Карпенку. Аб асуджаных за абразу Лукашэнкі журналістах. Акцыя адбудзецца 30 кастрычніка, а 17.00 на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Суд па справе аб прызнаньні Захаранкі памерлым перанесены на няпэўны тэрмін
16:31, 30/10/2002

Судовае паседжаньне па справе аб прызнаньні памерлым былога міністра ўнутраных справаў Беларусі генэрала Юры Захаранкі адкладзена на няпэўны тэрмін. Пра гэта ў размове з карэспандэнтам РІА "Новости" паведаміў адвакат сваякоў генэрала Алег Волчак.

Новы Закон “Аб СМІ” будзе разглядацца на цяперашняй сэсіі “парлямэнту”
16:30, 30/10/2002

Законапраект “Аб сродках масавай інфармацыі”, які знаходзіцца на дадзены момант у адміністрацыі прэзыдэнта, хутчэй за ўсё будзе разглядацца дэпутатамі “палаты прадстаўнікоў” падчас цяперашняй сэсіі. Такое меркаваньне ў інтэрвію “Медиафакту” ў сераду выказаў кіраўнік “парлямэнцкай” камісіі па правох чалавека, нацыянальных дачыненьнях і СМІ Валеры Ліпкін.

ЗША рыхтуюць міжнародны суд над Садамам Гусэйнам
15:14, 30/10/2002, NTVRU

ЗША рыхтуюць матэрыялы для міжнароднага суда над Садамам Гусэйнам па абвінавачваньні ў ваенных злачынствах й злачынствах супраць чалавецтва. Суд над Гусэйнам і яго бліжэйшым атачэньнем будзе праводзіцца па тыпу Нюрнбэргскага трыбуналу, паведамляе “Эхо Москвы” са спасылкай на газэту "The Washington Post".

Расейскія каналы могуць зусім адключыць
15:13, 30/10/2002

Яшчэ больш абмяжоўваць вяшчаньне расейскіх тэлеканалаў на тэрыторыі Беларусі пакуль не плянуецца, “пакуль застанецца летні варыянт”. Пра гэта заявіў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў 29 кастрычніка ў інтэрвію газэце “Звязда”. Паводле Рыбакова, сытуацыя застанецца “ў такіх самых рамках, ва ўсялякім выпадку, да канца году”. А ўвогуле Рыбакоў выступае катэгарычна супраць “інфармацыйнай экспансіі расейскіх тэлеканалаў”.

Зь Менску выгнаныя 10 чачэнцаў
15:09, 30/10/2002

Супрацоўнікі праваахоўчых органаў затрымалі ў Менску групу чачэнцаў. Як паведамляе Ўпраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС, 10 грамадзян Чачэнскай Рэспублікі былі знойдзены ў кватэры беспрацоўнага менчука 29 кастрычніка. Усе яны знаходзіліся ў Беларусі без рэгістрацыі. На затрыманых складзеныя пратаколы і яны адпраўленыя за межы Беларусі, паведамляе АФН.

У Менску пачаўся суд па прызнаньні Анатоля Красоўскага без вестак зьніклым
12:57, 30/10/2002

Сёньня а 10.00 у Фрунзенскім судзе Менску пад старшынствам судзьдзі Кулаковай пачалося судовае паседжаньне, на якім разглядаецца заява Ірыны Красоўскай па прызнаньні ейнага мужа Анатоля Красоўскага без вестак адсутным. У час суда прадстаўнік Красоўскай Гары Паганяйла высоўваў шэраг хадайніцтваў, у тым ліку аб далучэньні да матэрыялаў суда шэрагу дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць датычнасьць уладаў да зьнікненьня Анатоля Красоўскага і ягонага сябра, вядомага апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара. Меўся на ўвазе рапарт начальніка ДУКМ ГУУС генэрал-маёра міліцыі Мікалая Лапаціка, рапарт начальніка СІЗА палкоўніка Алега Алкаева, ксэракопія раскладу выдачы “расстрэльнага” пісталету і г.д. Аднак гэтае хадайніцтва было адхіленае.

Распачатая крымінальная справа адносна кіраўніка “МінскКомлексБанка”
12:00, 30/10/2002

У Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў распачатая крымінальная справа адносна старшыні ЗАТ АКБ “МінскКомплексБанк”. Паводле матэрыялу сьледзтва, ён у 2000-2002 гадах разьмесьціў грашовыя сродкі банку на дэпазытныя рахункі “Rietumu Bank” (Латвія). Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэсавым цэнтры Камітэту дзяржаўнага кантролю, незаконымі дзеяньнямі “МінскКомплексБанку” быў нансены ўрон у буйным памеры на суму 980 тысяч даляраў.

Пернік для “бацькавых” выхаванцаў
12:00, 30/10/2002, Вадзім Доўнар, “Белорусская газета”

У адміністрацыі прэзыдэнта падрыхтаваны праект указу “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (БРСМ). Маладых прыхільнікаў кіраўніка дзяржавы плянуецца надзяліць шырокім колам паўнамоцтваў, фінансаваць зь бюджэту і пры гэтым пазбавіць ад усялякай адказнасьці за свае ўчынкі.

АБСЭ пратэстуе супраць закрыцьця місіі ў Беларусі
11:07, 30/10/2002

У сувязі з адмоваю беларускіх уладаў падоўжыць дыпляматычную акрэдытацыю супрацоўніку Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску Аліне Жасан, Партугалія – старшыня АБСЭ - зрабіла наступную заяву: "Нягледзячы на цяглыя намаганьні Сташынства АБСЭ па прадухіленьні цяжкасьцяў у адносінах Беларусі і АБСЭ, Дзейны старшыня з жалем адзначае, што беларускія ўлады адмовілі ў падаўжэнні дыпляматычнай акрэдытацыі Аліне Жасан, апошняму супрацоўніку Кансультатуўна-назіральнай групы (КНГ) і часова выконваючай абавязкі кіраўніка Групы".

Ганс-Георг Вік: мандат КНГ АБСЭ застанецца без зьменаў
11:03, 30/10/2002

Былы кіраўнік КНГ АБСЭ ў Менску доктар Ганс-Георг Вік перакананы, што місія АБСЭ будзе працягваць сваю дзейнасьць надалей, прычым у тым выглядзе, як гэта было ў часе працы ў Менску самога Віка. Зьвязацца зь нямецкім дыпляматам Радыё Свабода ўдалося выключна празь ягоны мабільны тэлефон — у Бэрліне праходзіла канфэрэнцыя, прысьвечаная расейска-нямецка-амэрыканскім дачыненьням.

Дзярждума прад’явіць пратэст Лукашэнку?
11:02, 30/10/2002, НТВ

Фракцыя СПС плянуе ўнесьці на разгляд дзяржаўнай Думы праект пастановы ў сувязі з высылкай зь Беларусі ў пачатку мінулага тыдня лідэраў Саюзу правых сілаў Барыса Нямцова і Ірыны Хакамады. Як паведаміў журналістам першы намесьнік кіраўніка фракцыі Барыс Надзеждзін, у праекце пастановы МЗС РФ рэкамэндуецца выказаць пратэст з гэтай нагоды беларускаму боку.

Пікет ля будынку місіі АБСЭ
10:59, 30/10/2002

Раніцой 29 кастрычніка перад ад’ездам зь Менску апошняга дыплямата Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Аліны Жасан ля будынку місіі адбыўся несанкцыянаваны пікет. Двое актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі – Канстанцін Хадыка й Сяргей Пьяных – прастаялі паўгадзіны ля ўваходу ў офіс КНГ з расьцяжкай “За дэмакратычныя стандарты АБСЭ”. Пасьля зьявіліся супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі пікетоўцам разысьціся.

Урад зноў ня выканаў прагнозныя паказчыкі
10:58, 30/10/2002

Урад Беларусі занепакоены невыкананьнем шэрагу прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны. Вынікі працы народнай гаспадаркі ў студзені-верасьні 2002 году абмяркоўваліся на паседжаньні прэзыдуюму Савету міністраў 29 кастрычніка.

«Палатке» захотелось «свежего ветра» в экономике
10:56, 30/10/2002

Депутатская группа «палаты представителей» «Единая Беларусь» приняла обращение, в котором выразила обеспокоенность экономической ситуацией в стране. В частности, «депутаты» озабочены медленными темпами экономических преобразований и уровнем жизни белорусских граждан. "Паруса государства ждут свежего ветра: необходимо двигаться вперед, настойчиво проводить реформы и, в первую очередь, в экономике", — подчеркивают «депутаты».

Менчукі адзначаюць у Беларусі рост коштаў і карупцыі
10:55, 30/10/2002

Падчас чарговага апытаньня грамадзкае думкі, праведзенай сярод 500 менчукоў 18 гадоў і старэй сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН 22-25 кастрычніка, увазе жыхароў беларускай сталіцы прапанавалі сьпіс сацыяльных зьяваў. Рэспандэнтаў прасілі ўказаць, якія з гэтых зьяваў маюць месца ў Беларусі. Большасьць апытаных сацыолягамі жыхароў беларускай сталіцы зьвярнулі ўвагу на рост коштаў (70 адсоткаў) і рост беспрацоўя (52 адсоткі). Каля паловы – 49 адсоткаў – адзначылі наяўнасьць у кране “карупцыі, хабарніцтва сярод чынрўнікаў мясцовай улады”.

Сэрбскага міністра абароны звольнілі па падазрэньні ў продажы зброі Іраку
10:51, 30/10/2002, Yтро

Вышэйшая абаронная рада Сэрбіі сёньня прыняла рашэньне адправіць у адстаўку міністра абароны рэспублікі Слабадана Біліча й начальніка Генэральнага штабу Новіца Сіміча. Яны звольненыя за парушэньне эмбарга ААН на пастаўкі зброі ў Ірак. Рашэньне аб адстаўцы вышэйшых ваенных чыноў Сэрбіі прынятае, нягледзячы на тое, што прамых доказаў паставак узбраеньня ў Ірак няма. Нагадаем, раней былі звольненыя дырэктар заводу па вытворчасьці запчастак для самалётаў МіГ-21, кіраўнік замежнагандлёвай кампаніі рэспублікі й намесьнік міністра абароны, які адказвае за ваенна-паветраныя сілы краіны.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Расея душыць газам
16:28, 30/10/2002, Натальля Суворава, “Белорусская газета”

Да сярэдзіны лістапада Беларусь выбярэ ўвесь аб’ём “газпрамаўскага” газу, прадугледжаны ў паліўна-энэргетычным балянсе Расеі й Беларусі, і застанецца без таннага “блакітнага паліва”. Пра гэта 22 кастрычніка ў Маскве паведаміў намесьнік старшыні праўленьня ААТ “Газпром” Аляксандар Разанаў па выніках перамоваў зь міністрам энэргетыкі Беларусі Ўладзімерам Сямашкам, гендырэктарам “Белтрансгазу” Пятром Пётухам і яго намесьнікам Зьмітром Анюком.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Затрыманы галоўны доктар сталічнага Цэнтру гігіены і эпідэміалёгіі
15:06, 30/10/2002

28 кастрычніка супрацоўнікі ўпраўленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкаму сумесна з калегамі з АБЭП Цэнтральнага РУУС і Галоўнага ўпраўленьня апэратыўна-вышукной дзейнасьці крымінальнай міліцыі МУС Беларусі затрымалі на месцы злачынства ў сваім працоўным габінэце галоўнага доктара Цэнтру гігіены і эпідэміалёгіі Цэнтральнага раёну Менску. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадзкіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкаму.

Чэскія бізнэсоўцы не сьпяшаюцца інвэстыраваць у беларускую эканоміку
15:05, 30/10/2002

“У Чэхіі ёсьць жаданьне супрацоўнічаць зь Беларусяй у сфэры бізнэсу, інвэстыраваць сродкі, але пакуль няма ўпэўненасьці, што гэтыя інвэстыцыі дойдуць да месца прызначэньня і дадуць патрэбныя вынікі”, - заявіў у інтэрвію БелаПАН першы намесьнік генэральнага дырэктара выставачнага комплексу “Брненскія кірмашы й выставы” Ярамір Гажмука, які знаходізцца ў Беларусі зь візытам у складзе дэлегацыі дзелавых колаў Чэхіі.

У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы аўтамабільных перавозак
15:03, 30/10/2002

У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя Правілы аўтамабільных перавозак грузаў. Як адзначаецца ў распаўсюджаным з гэтай нагоды камэнтары Міністэрства транспарту й камунікацыяў, правілы вызначаюць агульныя ўмовы перавозак грузаў ва ўнутрырэспубліканскіх і міжнародных зносінах, а таксама ўмовы перавозак асобных відаў грузаў, за выключэньнем небясьпечных, цяжкавагавых і буйнагабарытных.

Аудиторов в Беларуси станет меньше
11:59, 30/10/2002

C принятием нового закона об аудиторской деятельности количество аудиторов в Беларуси значительно сократится. Такое мнение в интервью “Медиафакту” высказал директор белорусского офиса международной консалтинговой и аудиторской компании "Ernst & Young" Павел Лащенко.

Здароўе не набудзеш, але за хваробу заплаціш
11:57, 30/10/2002, Юлія Шарава, “Белорусские новости”

Платная мэдыцына. Пра яе ўвесь час кажуць і зь ёй стала сутыкаюцца. Зараз што ні паход у паліклініку – узварушваньне кашалька. Нават аналіз крыві рабіць трэба за грошы. І калі вы, ня дай бог, трапіце ў шпіталь, то вам таксама давядзецца плаціць. Не таму што так вызначана правіламі, а з прычыны адсутнасьці ў дадзенай мэдычнай установе патрэбных лекаў і расходных матэрыялаў. Вы, вядома, маўкліва паабураецеся і паскарадзіцеся на цяжкае эканамічнае становішча краіны, але плаціць усё адно будзеце: здароўе даражэй!

З 1 лістапада будуць павялічаныя памеры пэнсіяў
10:50, 30/10/2002

Гэта ўжо чацьвёрты сёлета пераразьлік. У выніку за 9 месяцаў у сярэднем пэнсіі былі падвышаныя на 24 адсоткі. Пачынаючы зь лютага, дадатковыя выдаткі з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на гэтыя мэты склалі 315 мільярдаў рублёў.

Праіндэксаваныя камунальныя тарыфы за кастрычнік
10:47, 30/10/2002

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь прыняла пастанову ад 25 кастрычніка 2002 году №232 “Аб індэксацыі тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі”. Як паведамляе прэсавая служба Мінэканомікі, пастановай праіндэксаваная дзейная плата за тэхнічнае абслугоўваньне жылых памяшканняў за кастрычнік 2002 году, і ўстаноўлена ў памеры 67,11 рублёў за адзін квадратны мэтар агульнай плошчы ў месяц. Таксама дадзенай пастановай праіндэксаваныя дзейныя тарыфы на камунальныя паслугі (газазабесьпячэньне, халоднае і гарачае водазабесьпячэньне, каналізацыя, ацяпленьне) за кастрычнік 2002 году на 1,2%.

У Беларусі 4,2 мільёны эканамічна актыўных грамадзян
10:46, 30/10/2002

Эканамічна актыўнае насельніцтва ў Беларусі складае каля 4,2 млн.чалавек. Пра гэта паведаміў намесьнік дырэктара дэпартамэнту па працаўладкаваньні Міністэрства працы й сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі Мікалай Баранаў.

Запазычанасьць перад фондам соцабароны павялічылася больш чым у два разы
10:45, 30/10/2002

Запазычанасьць прадпрыемстваў перад фондам сацыяльнай абароны насельніцтва складае 161 мдрд.рублёў. Пра гэта паведаміла старшыня фонду Людміла Бачыла. Паводле ейных словаў, з пачатку сёлетняга году гэтая запазычанасьць павялічылася з 70 да 161 млрд. рублёў. Кажучы пра праблемы пэнсійнай сыстэмы, Л.Бачыла адзначыла, што ў рэспубліцы выплочваецца “занадта шмат ільготных пэнсіяў”. Так, паводле яе дадзеных, зараз больш за 17% грамадзян атрымоўваюць ільготныя пэнсіі. “Фінансаваньне ў нас ажыцьцяўляецца з колаў, бо ўсё, што мы атрымоўваем, адразу сыходзіць на выплату пэнсіяў”, - сказала Бачыла.

Прафэсары ідуць пад скарачэньне
10:43, 30/10/2002

Віцебскі дзяжаўны унівэрсытэт (ВДУ) вымушаны ў наступным навучальным годзе скараціць пятую частку прафэсарска-выкладчыцкага складу. Пра гэта паведаміў рэктар ВДУ акадэмік Аркадзь Русецкі. Паводле ягоных словаў, больш за 100 выкладчыкаў установы атрымаюць паведамленьне пра скарачэньне, паведамляе www.praca.by.

“Марознае лобі” трымае батарэі халоднымі
10:41, 30/10/2002, Яраслаў Раманчук, “Белорусские новости”

Калі б энэргію праклёнаў беларусаў у адрас жыльлёва-камунальных службаў можна было б пераўтварыць у электрычнасьць, то краіна магла б як мінімум абысьціцся без мазуту й газу. Згодна архаічных інструкцыяў аб уключэньні ацяпленьня з 15 кастрычніка (ці калі за 5 дзён тэмпература ня будзе пераўзыходізць 8 градусаў), урад паказвае ня толькі сваю дагматычнасьць, але пагарду да мільёнаў грамадзян, кватэры якіх падключаныя да цэнтральнага ацяпленьня.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: