Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Менчукі адзначаюць у Беларусі рост коштаў і карупцыі
10:55, 30/10/2002

Падчас чарговага апытаньня грамадзкае думкі, праведзенай сярод 500 менчукоў 18 гадоў і старэй сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН 22-25 кастрычніка, увазе жыхароў беларускай сталіцы прапанавалі сьпіс сацыяльных зьяваў. Рэспандэнтаў прасілі ўказаць, якія з гэтых зьяваў маюць месца ў Беларусі. Большасьць апытаных сацыолягамі жыхароў беларускай сталіцы зьвярнулі ўвагу на рост коштаў (70 адсоткаў) і рост беспрацоўя (52 адсоткі). Каля паловы – 49 адсоткаў – адзначылі наяўнасьць у кране “карупцыі, хабарніцтва сярод чынрўнікаў мясцовай улады”.

Меншая колькасьць рэспандэнтаў паказала на такія зьявы, як “раскраданьне дзяржаўнай, калгаснай уласнасьці” (46 адсоткаў) і “парушэньне правоў чалавека” (44 адсоткі). Па 42 адсоткі апытаных зьвярнулі ўвагу на “карупцю, хабарніцтва ў вышэйшым кіраўніцтве краіны”, а таксама на “падман насельніцтва Беларусі з боку прадстаўнікоў уладаў”. 41 адсотак менчкоў адзначылі рост злачыннасьці. Каля траціны – 32 адсоткі рэспандэнтаў - адзначылі судовы перасьлед па палітычных матывах, а 23 адсоткі – пагрозу жыцьця апазыцыйным палітыкам.
Значна меншая колькасьць жыхароў беларускай сталіцы лічаць, што ў Беларусі існуюць такія зьявы, як падрыўная дзейнасьць заходніх спэцслужб (15 адсоткаў) і перашкоды дзейнасьці А.Лукашэнкі з боку апазыцыі (14 адсоткаў). Па 9 адсоткаў апытаных згадалі на перашкоды дзейнасьці А.Лукашэнкі з боку чыноўнікаў, мясцовых уладаў, а таксама “небясьпечнасьць замовы супраць А.Лукашэнкі”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: