Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Урад зноў ня выканаў прагнозныя паказчыкі
10:58, 30/10/2002

Урад Беларусі занепакоены невыкананьнем шэрагу прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны. Вынікі працы народнай гаспадаркі ў студзені-верасьні 2002 году абмяркоўваліся на паседжаньні прэзыдуюму Савету міністраў 29 кастрычніка.

Рэальныя тэмпы росту аказаліся ніжэй за заплянаваныя ў сфэры прамысловай вытворчасьці й выпуску спажывецкіх тавараў (як харчовых, так і прамысловых), замежнагандлёвага звароту і экспарту тавараў і паслуг. Акрамя гэтага, недастатакова зьнізілася матэрыялаёмістасьць валавага выпуску.
Асноўнымі фактарамі, што стрымліваюць павелічэньне выпуску прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў, названыя зьніжэньне попыту на ўнутраным і замежных рынках, складанае фінансавае становішча прадпрыемстваў, востры недахоп сродкаў для разьвіцьця вытворчасьці. Сытуацыя пагаршаецца значнымі складзкімі запасамі гатовай прадукцыі, асабліва ў лёгкай прамысловасьці, машынабудаваньні і металаапрацоўцы. Нягледзячы на зьніжэньне запасаў у трэцім кварталі, іх суадносіны да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці прадукцыі на 1 кастрычніка складалі 70,4 адсоткі супраць 61,7 адсоткаў на 1 кастрычніка 2001 году.
На рост экспарту неспрыяльна паўплывала зьніжэньне кошту беларускай прадукцыі на сусьветным рынку, недастатковая разьвітасьць інфраструктуры замежнага гандлю, у тым ліку адсутнасьць эфэктыўнай сыстэмы гандлёваправодных шляхоў у айчынных суб’ектах гаспадараньня.
Пакупніцкая здольнасьць заробку, нягледзячы на яе намінальны й рэальны рост, застаецца ніжэй узроўню, прадугледжанага прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны на 2002 год.
Суадносіны сярэднемесячнага заробку й мінімальнага спажывецкага бюджэту ў студзені-жніўні склалі 146,8 адсоткі пры прагнозе 163,7-164,7 адсоткі. Да 30 верасьня запазычанасьць па заробку дасягнула 113,2 млрд. рублёў, ці 19,2 адсоткі фонду заробку. 75,6 адсоткі запазычанасьці прыпадала на сфэру сельскагаспадарчай вытворчасьці.
Па выніках студзеня-верасьня рэспубліканскі бюджэт выкананы з дэфіцытам у памеры 124,1 млрд. рублёў, ці 0,7 адсоткі ад валавага ўнутранага прадукта. На фінансаваньне дэфіцыту накіраваныя мэтавыя крэдыты Нацыянальнага банку (110,8 млрд. руб.) і сродкі ад рэалізацыі дзяржаўных каштоўных папер.
Грашова-крэдытная палітыка ў пэрыядзе, разгледжаным прэзыдуюмам Савміну, аказалася недастаткова жорсткай для выкананьня прагнознага парамэтру інфляцыі на 2002 год (20-27 адсоткаў). З пачатку году рублёвая грашовая маса павялічылася на 42,1 адсоткі, ці на 4 адсоткі ў сярэднем за месяц пры мінімальным паказчыку 2,8 адсоткі, вызначаным "Асноўнымі накірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2002 год". Гэта абумоўлена значным аб’ёмам рублёвай эмісіі, накіраванай на фінансаваньне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту й павелічэньне золатавалютных рэзэрваў дзяржавы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: