Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Фракцыя СПС плянуе ўнесьці на разгляд дзяржаўнай Думы праект пастановы ў сувязі з высылкай зь Беларусі ў пачатку мінулага тыдня лідэраў Саюзу правых сілаў Барыса Нямцова і Ірыны Хакамады. Як паведаміў журналістам першы намесьнік кіраўніка фракцыі Барыс Надзеждзін, у праекце пастановы МЗС РФ рэкамэндуецца выказаць пратэст з гэтай нагоды беларускаму боку.
Раней лідэр фракцыі СПС у Дзяржаўнай Думе РФ Барыс Нямцоў аб’явіў пра свой намер зьвярнуцца ў беларускі суд у сувязі з тым, што ў выніку дэпартацыі з тэрыторыі Беларусі на мінулым тыдні ягоныя правы былі груба парушаныя. Пры гэтым лідэр СПС “усьведамляе, што ў “сяброўскай” краіне няма нармальнай судовай сыстэмы, і судзьдзі залежаць ад Лукашэнкі”.