Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску пачаўся суд па прызнаньні Анатоля Красоўскага без вестак зьніклым
12:57, 30/10/2002

Сёньня а 10.00 у Фрунзенскім судзе Менску пад старшынствам судзьдзі Кулаковай пачалося судовае паседжаньне, на якім разглядаецца заява Ірыны Красоўскай па прызнаньні ейнага мужа Анатоля Красоўскага без вестак адсутным. У час суда прадстаўнік Красоўскай Гары Паганяйла высоўваў шэраг хадайніцтваў, у тым ліку аб далучэньні да матэрыялаў суда шэрагу дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць датычнасьць уладаў да зьнікненьня Анатоля Красоўскага і ягонага сябра, вядомага апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара. Меўся на ўвазе рапарт начальніка ДУКМ ГУУС генэрал-маёра міліцыі Мікалая Лапаціка, рапарт начальніка СІЗА палкоўніка Алега Алкаева, ксэракопія раскладу выдачы “расстрэльнага” пісталету і г.д. Аднак гэтае хадайніцтва было адхіленае.

Таксама было адхіленым хадайніцтва аб выкліку ў суд у якасьці сьведак міністра ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімера Навумава, былога кіраўніка сьледчай групы, намесьніка кіраўніка сьледчага аддзелу Пракуратуры РБ Івана Бранчэля, камандзіра САХРу Зьмітра Паўлічэнкі, намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Юры Сівакова.
З усіх высунутых хадайніцтваў, судзьдзя задаволіў толькі хадайніцтва аб запыце ў сьледчага пракуратуры Ўладзімера Чумачэнкі інфармацыі аб вядзеньні сьледзтва па справе аб зьнікненьні Анатоля Красоўскага.
Суд працягне сваю працу пасьля 20 лістапада.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: