Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы аўтамабільных перавозак 15:03, 30/10/2002
У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя Правілы аўтамабільных перавозак грузаў. Як адзначаецца ў распаўсюджаным з гэтай нагоды камэнтары Міністэрства транспарту й камунікацыяў, правілы вызначаюць агульныя ўмовы перавозак грузаў ва ўнутрырэспубліканскіх і міжнародных зносінах, а таксама ўмовы перавозак асобных відаў грузаў, за выключэньнем небясьпечных, цяжкавагавых і буйнагабарытных.
Акрамя таго, як паведамляе БелаПАН, вызначаюцца правы й абавязкі перавозчыкаў, грузаадправіцеляў і грузаатрымальнікаў, а таксама іх адказнасьць за выкананьне дагаварных абавязацельстваў. Новыя правілы ўтрымліваюць пэўныя зьмены і дапаўненьні. У прыватнасьці, перагледжаныя патрабаваньні да пераабсталяваньня ўнівэрсальнага аўтатранспартнага сродку ў спэцылізаванае для перавозкі адмысловых грузаў. Правіламі прадугледжана выплата заказчыкам выдаткаў перавозчыка на нарошчваньне бартоў аўтатранспартнага сродка для перавозкі зерня і агародніны, а таксама на абсталяваньне кузава полагам для абароны груза ад атмасфэрных ападкаў і абароны дарогі ад забруджваньня пры перавозцы шкляной тары. З гэтага часу грузаадправіцель абавязаны прад’яўляць шклотару толькі ў адпаведных ёй стандартных скрынях. Унесены пэўныя зьмены ў парадак аплаты за перавозку грузаў. Акрамя таго, правілы дапоўненыя палажэньнямі аб арганізацыі перавозкі грузаў насельніцтву, шляхам выдачы дазволаў на праезд па тэрыторыі замежных дзяржаваў і формай прыкладнай дамовы фрахтаваньня.