Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чэскія бізнэсоўцы не сьпяшаюцца інвэстыраваць у беларускую эканоміку 15:05, 30/10/2002
“У Чэхіі ёсьць жаданьне супрацоўнічаць зь Беларусяй у сфэры бізнэсу, інвэстыраваць сродкі, але пакуль няма ўпэўненасьці, што гэтыя інвэстыцыі дойдуць да месца прызначэньня і дадуць патрэбныя вынікі”, - заявіў у інтэрвію БелаПАН першы намесьнік генэральнага дырэктара выставачнага комплексу “Брненскія кірмашы й выставы” Ярамір Гажмука, які знаходізцца ў Беларусі зь візытам у складзе дэлегацыі дзелавых колаў Чэхіі.