Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Затрыманы галоўны доктар сталічнага Цэнтру гігіены і эпідэміалёгіі 15:06, 30/10/2002
28 кастрычніка супрацоўнікі ўпраўленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкаму сумесна з калегамі з АБЭП Цэнтральнага РУУС і Галоўнага ўпраўленьня апэратыўна-вышукной дзейнасьці крымінальнай міліцыі МУС Беларусі затрымалі на месцы злачынства ў сваім працоўным габінэце галоўнага доктара Цэнтру гігіены і эпідэміалёгіі Цэнтральнага раёну Менску. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадзкіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкаму.
За спрыяльнае вырашэньне пытаньня па ўзгадненьні дамовы на арэнду памяшканьня галоўны доктар атрымаў хабар у памеры 200 даляраў ад намесьніка дырэктара адной зь фірмаў. Мэдык зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня, распачатая крымінальная справа.