Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША рыхтуюць міжнародны суд над Садамам Гусэйнам 15:14, 30/10/2002, NTVRU
ЗША рыхтуюць матэрыялы для міжнароднага суда над Садамам Гусэйнам па абвінавачваньні ў ваенных злачынствах й злачынствах супраць чалавецтва. Суд над Гусэйнам і яго бліжэйшым атачэньнем будзе праводзіцца па тыпу Нюрнбэргскага трыбуналу, паведамляе “Эхо Москвы” са спасылкай на газэту "The Washington Post".
Юрысты амэрыканскай адміністрацыі ўжо пачалі збор матэрыялаў і распрацоўку працэдуры прыцягненьня кляну Гусэйна да суда пасьля зьвяржэньня багдадзкага рэжыму. Акрамя самога ірацкага лідэра, у ваенных злачынствах будуць абвінавачаныя і абодва ягоныя сыны: Удай і Кусай. Адным з галоўных абвінавачаных на працэсе будзе Алі Хасан Маджыд, па мянушцы Хімічны Алі, якога ўлады ЗША лічаць віноўным у прымяненьні хімічнай зброі супраць курдаў у паўночным Іраку. Аднак дакладны склад патэнцыйных абвінавачаных, як і фармат будучага міжнароднага трыбуналу, яшчэ ня вызначаны. Экспэрты мяркуюць, што ў асноўных сваіх рысах ён будзе падобны на Нюрнбэргскі суд над нацысцкімі злачынцамі ці Гаагскі суд, пакуль таксама невядома, аднак ЗША хацелі б, каб ён адбыўся ў Іраку. Створаны нядаўна Міжнародны крымінальны суд ня можа займацца справай Садама Гусэйна, бо падзеі, якія адбыліся да яго заснаваньня, ляжаць па-за яго юрысдыкцыяй, адзначае "The Washington Post".