Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новы Закон “Аб СМІ” будзе разглядацца на цяперашняй сэсіі “парлямэнту”
16:30, 30/10/2002

Законапраект “Аб сродках масавай інфармацыі”, які знаходзіцца на дадзены момант у адміністрацыі прэзыдэнта, хутчэй за ўсё будзе разглядацца дэпутатамі “палаты прадстаўнікоў” падчас цяперашняй сэсіі. Такое меркаваньне ў інтэрвію “Медиафакту” ў сераду выказаў кіраўнік “парлямэнцкай” камісіі па правох чалавека, нацыянальных дачыненьнях і СМІ Валеры Ліпкін.

Паводле ягоных словаў, дадзены законапраект будзе вынесены на “шырокае абмеркаваньне”. Акрамя таго, В.Ліпкін ня выключыў, што праект закону “Аб СМІ” будзе накіраваны на экспэртызу ў Раду Эўропы.
Згодна папярэдняй інфармацыі, паводле словаў парлямэнтара, у законапраекце “Аб сродках масавай інфармацыі” прадугледжана такая “інфармацыйная ніша як Інтэрнэт і іншыя інфармацыйныя носьбіты”. Разам з тым мяркуецца, што Інтэрнэт будзе “вызначаны ў законе як адзін з накірункаў інфармацыйнай дзейнасцьі”. Больш глыбака гэтая тэма будзе адлюстравана ў праекце закону, які рыхтуецца да разгляду ў наступным годзе, датычнага пытаньняў інфармацыйнай бясьпекі, паведаміў В.Ліпкін.
Кіраўнік дэпутацкай камісіі ня здолеў адказаць на пытаньне, датычнае правамернасьці прыцягнеьня да адміністратыўнай адказнасьці тых, хто распаўсюджвае ў сетцы Інтэрнэт закрытыю газэту “Пагоня”. Між тым, паводле яго, “у нейкай ступені можа быць пакараны чалавек, які праз Інтэрнэт распаўсюдзіў інфармацыю абразьлівага характару, і якая вядзе да распальваньня рэлігійнай, міжнацыянальнай розьні”. “Але ў дадзеным выпадку павінна быць устаноўлена крыніца інфармацыі, пацьверджана аўтарства той ці іншай асобы”, - сказаў В.Ліпкін.
Як раней паведамлялася, гарадзенская абласная пракуратура накіравала ў Ленінскі РАУС гораду Горадні ліст з патрабаваньнем “вырашыць пытаньне прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці” тых, хто распаўсюджвае ў сеціве закрытую газэту “Пагоня”. Адзін з журналістаў у сувязі з гэтым ужо даваў тлумачэньні ў міліцыі.
У міліцыю выклікалі журналістку Ірыну Чарняўку, у якой “узялі пісьмовае тлумачэньне адносна яе дзейнасцьі”, паведамляецца на сайце газэты “Пагоня”. У матэрыялах справы фігурыруюць раздрукоўка сайту газэты “Пагоня” за верасень сёлетняга году, а таксама сьпіс, які назваўся “рэдакцыя інтэрнэт-газэты “Пагоня”, з адрэсамі й тэлефонамі гарадзенскіх журналістаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: