Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
30 кастрычніка – Сусьветны дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 16:32, 30/10/2002
У гэты дзень моладзевае крыло Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Моладзь АГП” мае намер правесьці традыцыйны “Ланцуг неабыякавых людзей” з мэтай нагадаць грамадзтву пра зьніклых беларускіх апазыцыянэраў - Віктара Ганчара, Юры Захаранку, Зьмітра Завадзкага, Анатоля Красоўскага. Пра дэпутатаў Вярхоўнага Савету, якія прайшлі праз турмы - Андрэя Клімава і Ўладзімера Кудзінава. Пра памерлага пры нявысьветленых абставінах віцэ-сьпікера ВС Генадзя Карпенку. Аб асуджаных за абразу Лукашэнкі журналістах. Акцыя адбудзецца 30 кастрычніка, а 17.00 на Кастрычніцкай плошчы Менску.