Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Для ўдзелу ў штогадовым 34-ым міжнародным Багдадзкім кірмашы 31 кастрычніка ў Ірак накіравалася беларуская дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам канцэрну “Белэнэрга” Сяргеем Белым. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі канцэрну, а таксама шэрагу беларускіх прадпрыемстваў (МАЗ, МТЗ, Мааз, прадпрыемствы канцэрну “Белэнэрга”). Беларуская дэлегацыя, паводле паведамленьня прэсавай службы беларускага МЗС, правядзе перамовы ў Камітэце па электраэнэргіі Рэспублікі Ірак па пытаньнях прыцягенньня беларускіх прадпрыемстваў і арганізацыяў да прац па аднаўленьні аб’ектаў энэргасыстэмы Іраку.
Міністар ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў зьняў падпалкоўніка Леаніда Фармагея з пасады начальніка Ўпраўленьня ДАІ МУС. Як паведамілі БелаПАН ў міністэрстве, начальнік рэспубліканскай Дзяржаўтаінспэкцыі вызвалены з тае прычыны, што апошні ня справіўся з абавязкамі.
У маскоўскіх шпіталях застаюцца яшчэ дзьве грамадзянкі Беларусі —Вольга Золіна й Ларыса Краўцова, - пацярпелыя ў момант вызваленьня закладнікаў з Тэатральнага цэнтру на Дуброўцы. 31 кастрычніка выпісваць іх ня будуць, паведамілі БелаПАН у Амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі.
30 кастрычніка ў Менску на праспэкце Машэрава супрацоўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ў момант зьдзяйсьненьня злачынства быў затрыманы работнік упраўленьня жыльлёвай гаспадаркі Менскага гарвыканкаму.
Папулярныя міліцэйскія сэрыялы апошніх гадоў паказваюць гледачам, што служба па ахове грамадзкага парадку ня толькі “опасна и трудна”, але і часта відавочна заўважная – напрыклад, у выглядзе чарнякоў і крывападцёкаў на тварах падазраваных, што трапілі ў рукі міліцынтаў.
Начальнік упраўленьня ДАІ МУС Беларусі Леанід Фармагей загадам міністра ўнутраных справаў вызвалены ад займаемай пасады, паведамілі сёньня "Інтэрфаксу" ва Ўпраўленьні інфармацыі й грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі.
У сувязі з завяршэннем тэрміну акрэдытацыі Беларусь пакінула апошні дыплямат Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ, грамадзянка Малдовы Аліна Жасан. Пасьля яе ад’езду ў КНГ не засталося дыпляматаў.
Паўночны альянс прыняў рашэньне не запрашаць Прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучму на саміт НАТО, які пройдзе ў Празе ў лістападзе. Пра гэта журналістам у Брусэлі паведаміў прэсавы сакратар Альянсу Ів Бродэр. Такім чынам, камісія “Украіна-НАТО” адбудзецца на ўзроўні міністраў замежных справаў, паведамляюць "Українські Новини".
Працяг канфэрэнцыі “Беларусь-Расея: новая інтэграцыя”, якая адзначылася ў Менску скандалам, бо яе расейскіх удзельнікаў Барыса Нямцова, Ірыну Хакамаду і Сяргея Маркава па прыбыцьці самалёту ў менскі аэрапорт беларускія спэцслужбы дэпартавалі назад у Маскву, адбыўся ў Маскве 29 кастрычніка. Абмяркоўваліся дзьве тэмы: наступствы тэрарыстычнага акту ў Маскве і беларуска-расейская інтэграцыя.
29 кастрычніка завяршыўся візыт у Маскву кіраўнікоў Беларускага Гэльсынскага камітэту Тацьцяны Процькі і Гары Паганяйлы. У рамках візыту ў Інстытуце прэсы прайшла прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў БГК з удзелам сваякоў зьніклых беларускіх дзеячоў.
Акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, прайшла ўчора на Кастрычніцкай плошчы Менску. У традыцыйным “ланцугу неабыякавых людзей”, наладжаным “Моладзьдзю АГП”, паводле паведамленьня Радыё Рацыя, прынялі ўдзел каля 30 чалавек. Маладыя людзі трымалі ў руках партрэты зьніклых і рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў і журналістаў. Удзельнікі акцыі раздавалі мінакам улёткі і інфармацыю аб рэпрэсаваных беларусах. Міліцыя правядзеньню акцыі на перашкаджала.
Акцыя віцебскіх сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, прысьвечанай Дню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, завяршылася затрыманьнем усіх удзельнікаў. Несанкцыянаваны пікет на Прывакзальнай плошчы Віцебску прастаяў усяго гадзіну.
Больш за палову – 51 адсотак - апытаных сацыолягамі жыхароў беларускай сталіцы маюць намер прыняць удзел у галасаваньні на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў, якія пройдуць вясной 2003 году. Пры гэтым 21 адсотак апытаных не зьбіраюцца ў іх удзельнічаць, а 28 адсоткаў ня здолелі спрагназаваць свае дзеяньні падчас надыходзячых выбараў. Такія вынікі апытаньня, праведзенага 22-25 кастрычнка сацыалягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сярод 500 менчукоў 18 гадоў і старэй. Адказы менчукоў паказалі, што гатоўнасьць выбарцаў удзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў вось ужо паўгады захоўваецца практычна на стабільным узроўні.
30 кастрычніка “палата прадстаўнікоў” Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў першым чытаньні зьмены і дапаўненьні ў закон “Аб плацяжах за зямлю”. Як адзначыў, прэзынтуючы дакумант, намесьнік старшыні Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі й картаграфіі пры Савеце міністраў Аляксандар Літрэеў, папраўкі зьмяняюць парадак устанаўленья ставак зямельнага падатку, які прадугледжваецца налічваць на аснове кадастравай ацэнкі зямель, перадае БелаПАН.
«Народная воля» падае наступныя лічбы: сярэдні месячны заробак у Беларусі эквівалентны 100 далярам ЗША. У Латвіі ён раўняецца 230 далярам ЗША, у Чэхіі – 400 далярам ЗША, у Польшчы – 460 далярам ЗША.
Калі к 14 гадзінам 4 лістапада РУП “Гомельскі завод машынабудаваньня “Гомсельмаш” ня выплаціць 3,9 млн.расейскіх рублёў (прыкладна 123 тыс. даляраў ЗША) санкт-пецярбургскаму ААТ “Петрокомплекс”, то Гаспадарчы суд Гомельскай вобласьці пачне разгляд судовай справы аб банкруцтве гіганта беларускага машынабудаваньня.
Рашэньнем Гаспадарчага суда Гарадзенскай вобласьці рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Гроднатэкстыль” прызнанае эканамічна несастаялым з наступным правядзеньнем працэдуры санацыі.
Паводле дадзеных на 1 кастрычніка 2002 году, у гаспадарчыя суды рэспублікі заявы аб прызнаньні банкрутамі паступілі ад 1077 суб’ектаў гаспадараньня. Адносна 934 распачатая вытворчасьць па справе аб эканамічнай несастаяласьці. У іх ліку – 858 прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасьці, 16 індывідуальных прадпрымальнікаў, 50 дзяржпрадпрыемстваў.
У Беларусі назіраецца павелічэньне колькасьці студэнтаў, якія навучаюцца на аснове дамоваў, і памяншэньня колькасьці бююджэтных месцаў. Пра гэта паведаміў загадчык адзелам па працы з вышэйшымі й сярэднімі спэцыяльнымі навучальнымі ўстановамі Цэнтральнага камітэту Беларускага прафсаюзу работнікаў адукацыі й навукі Станіслаў Бубен 30 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай прэзэнтацыі Нацыянальнага дакладу “Становішча студэнтаў у Рэспубліцы Беларусь”.
Факультэту фундамэнтальнай і альтэрнатыўнай мэдыцыны Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту пагражае закрыцьцё. У адпаведнасьці з рашэньнямі, прынятымі на паседжаньні прэзыдуюму Савету міністраў 22 кастрычніка 2002 году, факультэт павінен быць закрытым, а студэнтам прапануецца працягваць навучаньне на фармацэўтычным факультэце Віцебскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсітэту.
Вядомы беларускі біятланіст Вадзім Сашурын выкрыты ў прымяненьні допінгу – прэпарату нэдралёну. Гэты факт карэспандэнту БЕЛТА пацьвердзілі ў нацыянальнай федэрацыі, спаслаўшыся на афіцыйнае паведамленьне прэзыдэнта Міжнароднага саюзу біятланістаў Андэрса Бэсэбэрга. Так званая проба “В” таксама дала станоўчы вынік. А першы аналіз быў зроблены 13 верасьня ў аўстрыйскім Рамсаў, дзе спартовец знаходзіўся на трэніровачных зборах. Зараз “справа Сашурына” з 3 па 6 лістапада будзе разглядацца ў дысцыплінарным камітэце.
Бліжэйшым часам у студэнтаў беларускіх вну, а таксама ў навучэнцаў сярэдніх спэцыяльных і прафэсійна-тэхнічных установаў павялічыцца стыпендыя. Аднак на новую надбаўку многія з “стыпендыятаў” ня здолеюць набыць нават кілё прыстойнай варанай каўбасы, ня кажучы ўжо пра вэнджаную.
Пазнаёмцеся з табліцай і самі зрабіце высновы. Зазначым толькі, што ён у нас даражэй. Чым у Расеі. А на свой сярэднемесячны заробак беларус можа набыць яго значна меней, чым грамадзяне суседніх краін.
Да канца кастрычніка Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) вызначыць фармат свайго супрацоўніцтва з СМІ з мэтай скарачэньня ценявога звароту тавараў, якія прасоўваюцца на рынак праз прыватныя аб’явы. Разгляд парлямэнтам нашумелых паправак у закон “Аб рэкляме” адкладзены.
Налічаны сярэднемясячны заробак працоўных Гарадзенскай вобласьці (без уліку камэрцыйных структур) у верасьні сёлетняга году дасягнуў 187 тысяч рублёў. Як паведаміў карэспандэнту “Интерфакса” ў сераду старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Саўчанка, у параўнаньні з папярэднім месяцам сярэднемесячны заробак павялічыўся на 1,6 адсоткі.
Як радаваліся прадстаўнікі ўлады добраму ўраджаю! Як настойліва вялі “бітву за хлеб”. Ураджай сапраўды вырас добры, да вось радасьці ніякай. Хлеб та ня стаў таньней.
Уважаемая редакция "Народной воли"!
Никогда в жизни не писал в газету, но сейчас прямо какой-то зуд появился написать в рубрику "наболело" или "надоело"...
Прыкладна 90 адсоткаў жыхароў Беларусі маюць недахоп у вітамінах і мікраэлементах. Гэта становіцца адной з галоўных прычын росту колькасьці хваробаў у дзяцей і дарослых. І ня толькі традыцыйных у нашым клімаце прастуд, але і анкалягічных, гінэкалягічных, сардэчна-сасудзістых паталёгіяў, а таксама парушэньні абмену рэчываў, захворваньняў шчытападобнай залозы. Так лічыць член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар біялягічных навук прафэсар Андрэй Майсёнак. Свой пункт погляду ён выказаў на сустрэчы з журналістамі 30 кастрычніка ў Нацыянальным прэсавым цэнтры.
Умовы пражываньня ў сталічных інтэрнатах задавальняюць толькі 27 адсоткаў іх жыхароў. Такія высновы сацыялягічнага дасьсьледаваньня, якое правялі спэцыялісты НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем Менгарвыканкаму ў кастрычніку сёлетняга году.