Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
90 адсоткаў беларусаў маюць недахоп у вітамінах 10:45, 31/10/2002
Прыкладна 90 адсоткаў жыхароў Беларусі маюць недахоп у вітамінах і мікраэлементах. Гэта становіцца адной з галоўных прычын росту колькасьці хваробаў у дзяцей і дарослых. І ня толькі традыцыйных у нашым клімаце прастуд, але і анкалягічных, гінэкалягічных, сардэчна-сасудзістых паталёгіяў, а таксама парушэньні абмену рэчываў, захворваньняў шчытападобнай залозы. Так лічыць член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар біялягічных навук прафэсар Андрэй Майсёнак. Свой пункт погляду ён выказаў на сустрэчы з журналістамі 30 кастрычніка ў Нацыянальным прэсавым цэнтры.
На думку прафэсара, насельнцтва па-ранейшаму ня мае дастатковых ведаў пра тое, якую ролю адыгрываюць вітаміны. Важна, падкрэсліў ён, не эпізадычна, а стала ўключаць у свой рацыён полівітамінныя комплексы. Бо ў прыродзе, сказаў Андрэй Майсёнак, няма такога прадукта, які б утрымліваў максымальна поўную колькасьць вітамінаў і мікраэлементаў. Акрамя таго, прадукты харчаваньня губляюць сваю карысьць пры захоўваньні, пераапрацоўцы, транспарціроўцы. Каб абараніць арганізм ад узьдзеяньня іянізуючай радыяцыі, стрэсавых сытуацый, пазьбегнуць высокага фону захворваньня на рак, папярэдзіць старэньне раней часу, неабходна прымаць полівітамінныя комплексы, а таксама вітаміны антыаксідантнага дзеяньня -- А,С,Е. А яшчэ, упэўнены прафэсар Андрэй Майсёнак, у краіне неабходна стварыць Інстытут харчаваньня і распрацаваць дзяржаўную праграму вітамінізацыі харчаваньня.